ВЫРУЧАЕ ПАСАЖЫРСКІ ТРАНСПАРТ

Геаграфія дзейнасці рэспубліканскага аўтатранспартнага прадпрыемства АТУП-16 заўсёды была шырокая. У рэспубліканскім маштабе яна ахоплівала тры вобласці:Гомельскую, Брэсцкую і Мінскую. Не гаворачы ўжо пра міжнародныя перавозкі, дзе галоўным партнёрам з’яўлялася Расійская Федэрацыя. І хаця ў апошні час заказы на грузавыя перавозкі значна скараціліся, тым не менш калектыў па-ранейшаму займаецца транспарціроўкай грузаў, пасажырскімі перавозкамі, а таксама тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам аўтамабіляў, дыягностыкай аўтатранспарту і правядзеннем тэхнічнага агляду.


На прадпрыемстве налічваецца 23 адзінкі пасажырскай тэхнікі і 15 — грузавой. У цэлым аўтобусамі Жыткавіцкага АТУП-16 абслугоўваецца 5 міжгародніх, столькі ж — гарадскіх і 21 прыгарадных маршрутаў. За 6 месяцаў 2009 года грузаабарот склаў 3255,9 тысячы тона-кіламетраў, а ў пасажырапатоку аб’ём перавозак склаў 423,9 тысячы пасажыраў альбо 101,5 працэнта да плана. Парадавала за паўгоддзе і выкананне пасажыраабароту: 5129,7 тысячы пасажыра-кіламетраў, што склала 106,1 працэнта да плана.


Аб’ём платных транспартных паслуг насельніцтву за студзень-чэрвень 2009 года дасягнуў 399,1 мільёна рублёў, у выніку чаго планавы паказчык быў пераўзыдзены на 9,3 працэнта. Такім чынам за паўгоддзе чысты прыбытак склаў звыш 7 мільёнаў рублёў.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.