Ведаць запыты людзей

У Людзяневіцкім сельскім Савеце наладжана даволі стройная сістэма работы мясцовай улады з насельніцтвам. Для гэтага выкарыстоўваюцца самыя розныя формы.


Адна з іх — штомесячнае наведванне населеных пунктаў сельсавета яго старшынёй і сакратаром выканкама. Для гэтага ў Савеце распрацаваны графік выезду ў вёскі, з ім азнаёмлена насельніцтва. Падчас сустрэч з жыхарамі непасрэдна на месцах іх пражывання прадстаўнікі сельвыканкама не толькі вывучаюць запыты і праблемы людзей, з мэтай іх вырашэння, але і па іх просьбе выдаюць неабходныя даведкі, даюць кансультацыі і іншае. Асабліва актыўна на такія прыезды кіраўніцтва сельвыканкама прыходзяць людзі ў малых і аддаленых вёсках сельсавета.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.