Адзначылі Дзень вёскі

У мінулую нядзелю добра павесяліліся жыхары і шматлікія госці вёскі Пухавічы. Тут ладзілася свята Дня вёскі.


Згодна загадзя распрацаванага сцэнарыя, на пачатку прысутныя на мерапрыемстве ва ўрачыстай абстаноўцы ўшанавалі ганаровых жыхароў населенага пункта: старажылаў, залатых і сярэбраных юбіляраў сямейнага жыцця, лепшых майстроў і іншых. Далей усім была прапанавана вялікая культурна-забаўляльная праграма: з выставамі і атракцыёнамі, конкурсамі, выступленнямі самадзейных артыстаў як мясцовых, так і з устаноў культуры вёсак Бялёў і Грэбень, і наварыстай юшкай. Доўга весяліліся людзі, дапазна не змаўкалі песні і музыка на мясцовым стадыёне, дзе прайшло свята.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.