Кукуруза на зерне

Усе гаспадаркі раёна, завяршыўшы ўборку кукурузы на сілас, у гэтыя дні пачалі абмалот вышэйназванай культуры на зерне. Для гэтага пакінута ў раёне 1127 гектараў кукурузы.


Пры сярэдняй ураджайнасці больш трыццаці цэнтнераў з гектара ўжо намалочана ў раёне амаль тысяча тон кукурузнага зерня. КСУПы “Бялёў” і “Чырвоны Бор” з абмалотам кукурузы справіліся. Найбольш жа высокімі тэмпамі ўборка кукурузы на зерне з астатніх сельгаспрадпрыемстваў вядзецца ў КСУПе “Коленскае” і ААТ “Тураўшчына”. Тут ужо абмалочана больш паловы кукурузнага палетка.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.