Завітайце ў бібліятэку!

Сёлета Хільчыцкай сельскай бібліятэцы спаўняецца 80 гадоў з дня заснавання. Шаноўны юбілей для ўстановы культуры стаў нагодай для сустрэчы карэспандэнта “НП” з загадчыкам бібліятэкі Сяргеем Адамавічам ХАЛІМОНЧЫКАМ.

Read more

Жылля становіцца больш

Радуюць вока новабудоўлі як у райцэнтры, так і на перыферыі. Дастаткова толькі наведаць мікрараён Азёрны горада Жыткавічы, каб пераканацца, якімі шпаркімі тэмпамі ўзводзіцца жыллё для людзей на былой пустцы.

Read more

Прыказкі і прымаўкі Жыткаўшчыны

Прыказкі і прымаўкі — адзін з самых адметных і папулярных жанраў беларускай вуснай народнай творчасці. На Беларусі, у тым ліку і на Жыткаўшчыне, яны былі шырока распаўсюджаны даўней і бытуюць у цяперашні час. Імі карысталася і карыстаецца насельніцтва для выразнасці і даступнасці сваёй лексікі, думак, падмацавання сцвярджэнняў і суджэнняў.

Read more

На крок наперадзе

Заўсёды павінна быць мясцовая ўлада, калі яе рашэнні датычацца людзей У панядзелак адбылося пасяджэнне Рычоўскага сельскага выканаўчага камітэта, павестка дня якога прадугледжвала тры пытанні. З пазіцыі таго, што на разгляд першага (а размова ішла аб аказанні насельніцтву пярвічнай даўрачэбнай медыцынскай дапамогі, забеспячэнні медыкаментамі, правядзенні прафілактычнай работы з насельніцтвам) былі запрошаны загадчыкі ФАПаў і в.а. галоўнага ўрача ЦРБ, можна было меркаваць, што гэтае пытанне — найгалоўнейшае сёння для жыхароў сельсавета і тут назіраюцца нейкія значныя праблемы. Аднак, як высветлілася падчас разгляду пытання, праблем у гэтым напрамку няшмат…

Read more

Праявім міласэрнасць і дабрыню

Чарговую дабрачынную акцыю да Міжнароднага дня інвалідаў праводзяць супрацоўнікі Жыткавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў гэтыя дні. Да дваццаць сёмага лістапада ў рамках гэтага мерапрыемства мы можам аказаць дзейсную дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі (інвалідам).

Read more