“Новае Палессе” – Ваш выбар!

Менавіта так называецца акцыя, якую праводзяць на працягу снежня калектыў рэдакцыйнай установы і заснавальнікі райгазеты. Журналісты выдання наведаюць працоўныя калектывы, дзе распавядуць аб творчых планах рэдакцыі на наступны год.


Сумесна з раённым Домам культуры і раённым вузлом паштовай сувязі рэдакцыя запланавала правесці два Дні падпісчыка. Першы пройдзе вечарам 11 снежня ў РДК. Падчас правядзення Дня падпісчыка можна будзе не толькі падпісацца на раённую газету, але і паўдзельнічаць у латарэі. Некаму пашчасціць выйграць квіток на бясплатную падпіску на чарговае паўгоддзе альбо іншы прыз.


Ул.інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.