Прадукцыя застаецца запатрабаванай

Дарогі для нарыхтоўшчыкаў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес” адыгрываюць немалое значэнне, таму з усталяваннем марознага надвор’я інтэнсіўнасць руху лесавозаў з дзялянак да ніжняга склада прыкметна ўзрасла, у рабоце назіраецца паскарэнне.


За студзень-лістапад 2009 года вытворчасць спажывецкіх тавараў склала 113,3 працэнта да паказчыка 11 месяцаў 2008 года. За лістапад бягучага года таварнай прадукцыі было выпушчана ў супаставімых цэнах да адпаведнага месяца папярэдняга года на 114,4 працэнта, вывезена драўніны на 102,2 працэнта, выраблена лесаматэрыялаў на 146,4 працэнта, выпушчана піламатэрыялаў на 114,9 працэнта.


На нарыхтоўцы драўніны напярэдадні новага года першынство па-ранейшаму ўтрымлівае Тураўскі майтэрскі ўчастак пад кіраўніцтвам Мікалая Тарасюка. Лепшых паказчыкаў на распілоўцы драўніны на ніжнім складзе дабіваюцца брыгады Аляксандра Пракаповіча і Аляксандра Вішнякова.


Хаця сітуацыя на прадпрыемстве не з лёгкіх, тым не менш яно мае свае рэзервы. Тут працуюць прафесіяналы, набыта новая тэхніка: тралёвачныя трактары і аўтамабілі. Калектыў поўны жадання працаваць з высокай аддачай, бо гэта як прэстыж лесанарыхтоўшчыкаў, так і заробак кожнага работніка.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.