Быць на першых ролях

Праяўлення актыўнасці падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў было запатрабавана ад ідэалагічнага актыву на прайшоўшай нядаўна нарадзе.


Найгалоўнейшая роля ідэолага ў гэтым грамадска-палітычным працэсе, як адзначалася начальнікам аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Леанідам Валатоўскім, — своечасова і поўна данесці да работнікаў сваіх прадпрыемстваў і арганізацый неабходную інфармацыю. Для гэтага ідэолагам патрэбна выкарыстоўваць самыя разнастайныя формы: праводзіць сустрэчы з людзьмі, звярнуць увагу на афармленне агітацыйных стэндаў на выбарчую тэматыку, актывізаваць работу прапагандысцкіх груп. Менавіта ад дзейнасці ідэалагічнага актыву на месцах у людзей павінна сфарміравацца ўяўленне аб кандыдатах у дэпутаты і іх праграмах, аб рабоце камісій, што дапаможа ў дзень выбараў праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю. Таму ідэолагі не павінны стаяць убаку, а надаць сваёй рабоце новы імпульс.


Закрануў Леанід Міхайлавіч і такія важныя пытанні ў рабоце ідэолагаў як правядзенне падпіскі, а таксама ўдзел у рабоце па стварэнню пярвічных арганізацый на сваіх прадпрыемствах грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.


Алег Аляксееў, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама, азнаёміў прысутных з матэрыяламі адзінага дня інфармавання. Да ідэолагаў былі даведзены і графікі работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама падчас гэтага мерапрыемства.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.