Жыві і квітней, вёска!

Скажыце, калі ласка, як можна было не наведаць мерапрыемства пад такою назвай: «Ты цудоўная, вёсачка родная!», што праходзіла ў Азяранскім МЦК у час справаздачнага сходу работнікаў культуры перад насельніцтвам? Я ўпэўнена: тыя, хто ў гэты вечар выбраў іншую справу, не раз пашкадуюць аб гэтым. Таму што ўражанні аб пабачаным і пачутым тут — самыя найлепшыя.


Вуснамі дзяцей і дарослых была раскрыта гісторыя стварэння, развіцця, эканамічнага і творчага росквіту аграгарадка Азяраны. Там, дзе чытаюцца вершы пра малую радзіму, самымі складальнікамі, — незвычайная зямля. Ад душы прачыталі ўласныя творы аб в. Азяраны аўтары Сяргей Ільеня і яго малодшая сястра Алена, Віктар Папок. Пра вялікае сяброўства людзей праспявала выдатна дзяўчынка Волечка Рафаловіч, а выканаўца патрыятычнай песні Алена Пяшэвіч прызвала ўсіх спадзявацца і верыць у светлае, чыстае будучае. Сваю першую відэапрэзентацыю на тэму: «Повязь часоў — беларускі ручнік» паказалі сёстры-блізняты Алеся і Алена Ільеня. Харэаграфічная замалёўка «Купалінка» была імправізавана ў абраным танцорамі, мясцовым каларыце. Бурнымі авацыямі сустракалі прысутныя яшчэ адну танцорку эстраднага жанру Кацю Міхайловіч. Маленькімі артыстамі гурта «Усезнайка» быў паказаны міні-спектакль «Хай будзе свет!» Рэхам болю адгукнулася Вялікая Айчыннай вайна ў песні «Стагі», што прагучала ў выкананні салісткі Святланы Смалянец. Вакальны ансамбль «Азярына» натхнёна і самабытна дэманстраваў сваё майстэрства на ўсе лады: славіў і родную Беларусь, і сваю вёску, і яе майстроў, і таленты, што нараджаюцца, загартоўваюцца і шануюцца тут. Рознымі колерамі і ўзорамі пястрыла выстава народнай майстрыхі Таццяны Чарнушэвіч, якая не толькі рукамі, але і цудоўным голасам амаль на кожным свяце чаруе сваім майстэрствам.


В. МАРКЕВІЧ, дырэктар Азяранскага маладзёжнага цэнтра культуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.