Звініць народная песня

Шэраг фальклорных самадзейных калектываў раёна сёлета адзначаць юбілеі з дня свайго заснавання.


У красавіку шасцідзесяцігоддзе будзе святкаваць народны фальклорны калектыў “Дубравіца” Рычоўскага сельскага Дома культуры, у маі пяцідзесяціпяцігоддзе адзначыць фальклорны калектыў “Рабіначка” Старамілевіцкага сельскага Дома культуры, у кастрычніку шэсцьдзесят пяць гадоў споўніцца народнаму фальклорнаму ансамблю “Веціца” Старажавецкага сельскага клуба, а ў лістападзе будзе саракагоддзе фальклорнага калектыву “Случанка” Новазалюціцкага сельскага клуба. Да юбілейных датаў вышэйназваных калектываў рыхтуюцца вялікія святочныя праграмы, над якімі працуе раённы цэнтр фальклору. Павіншуе калег і народны ансамбль народнай песні “Сваты”. Дарэчы, на цяперашні час у раёне налічваецца два дзесяткі фальклорных самадзейных калектываў, адзінаццаць з іх носяць званне “народны”. А гэта прамое сведчанне таго, што жыве на нашай зямлі народная песня.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.