Прыйшла вясна: правяраем гатоўнасць

На 21,2 працэнта запланавана сёлета павялічыць вытворчасць раслінаводчай прадукцыі сельгаспрадпрыемствамі раёна ў параўнанні з мінулым годам. Для дасягнення вышэйазначанага паказчыка аграрыям раёна неабходна атрымаць 38100 тон зерня, бульбы — 9900 тон, агародніны —13850 тон, у тым ліку гароху — 2300 тон, 5700 тон насення рапсу. Таксама для грамадскай жывёлагадоўлі запланавана нарыхтаваць у разліку на адну ўмоўную галаву па 38 цэнтнераў кармавых адзінак усіх відаў кармоў, і неменш 28,1 цэнтнера кармавой адзінкі на зімова-стойлавы перыяд.


Як зазначыў галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віктар Раковіч, для дасягнення пастаўленай мэты ўжо зроблены пэўны задзел падчас мінулагодняй восені. Пад ураджай 2010 года сельгаспрадпрыемствамі пасеяна на зерне 8635 гектараў азімых зерневых культур, 2220 азімага рапсу, праведзена зяблівае ворыва на 6378 гектарах, на гэтай плошчы ўнесена 116 тон арганікі, а таксама 1213тон дзеючага рэчыва калійных угнаенняў. Як патлумачыў Віктар Віктаравіч далей, немалы аб’ём работ працаўнікам вёскі патрабуецца правесці і падчас сёлетняй веснавой пасяўной кампаніі. Яравую сяўбу патрэбна правесці на плошчы 13301 гектар, у тым ліку пасеяць яравых зерневых і зернебабовых на 3947 гектарах, бульбу — на 500 гектарах, агародніну — на 877 гектарах, кукурузу на сілас — на 5014 гектарах і на 1020 гектарах на зерне, а таксама на 2963 гектарах аднагадовыя травы. Для павелічэння жывёлагадоўчай прадукцыі запланавана пасеяць у чыстым выглядзе 1300 гектараў шматкампанентных культурных выпасаў, падсеяць 2500 шматгадовых траў, у тым ліку 1300 гектараў з бабовым кампанентам.


Па словах Віктара Раковіча, для правядзення веснавой сяўбы сельгаспрадпрыемствы раёна забяспечаны насеннем зерневых і зернебабовых культур на 105 працэнтаў, бульбы і шматгадовых траў на 100 працэнтаў. Усё насенне зерневых і зернебабовых культур з’яўляецца кандыцыйным, насенне шматгадовых траў кандыцыйнае на 71 працэнт. Некандыцыйнае насенне шматгадовых траў, якое маецца ў КСУПе “Людзяневічы” і ААТ “Тураўшчына” сдадзена на ачыстку ў КСУП “Насенне траў” і да пачатку яравой сяўбы будзе даведзена да патрэбных кандыцый. Зараз гаспадаркамі вядзецца выбарка элітнага насення зерневых і зернебабовых культур з элітгасаў вобласці. З даведзенага плана 183 тоны выбрана 247 тон насення, аднак не ўсе сельгаспрадпрыемствы справіліся з гэтай задачай. Не выбралі свае аб’ёмы элітнага насення зерневых і зернебабовых культур КСУПы “Людзяневічы”, “Чырвоны Бор”, “Дзякавічы”, “Марохараўскі”. З неабходных для сяўбы 156 тон насення кукурузы набыта сельгаспрадпрыемствамі 22 тоны ( 14 працэнтаў да неабходнага). На астатняе насенне заключаны дагаворы з насеннымі гаспадаркамі вобласці і Калінкавіцкім ЗЦМ, аднак выбіраюць насенне кукурузы сельгаспрадпрыемствы раёна пакуль марудна. Гэта тычыцца КСУПаў “Марохараўскі”, “Дзякавічы”, “Людзяневічы”, “Чырвоны Бор”, “Коленскае”.


Аналізуючы сітуацыю з гатоўнасцю сельгаспрадпрыемстваў раёна да веснавой сяўбы, Віктар Віктаравіч не абмінуў і такія важныя пытанні, якія звязаны з накапленнем у гаспадарках мінеральных угнаенняў, прэпаратаў для пратручвання насення і правядзення ахоўных мерапрыемстваў на пасевах, а таксама з назапашваннем і вывазкай арганікі.


Для ўнясення ў асноўную запраўку і правядзення падкормак азімых зерневых культур, шматгадовых траў, сенакосаў і выпасаў сельгаспрадпрыемствам патрабуецца набыць 8801 тону мінеральных угнаенняў у дзеючым рэчыве. Па стану на 25 сакавіка іх было набыта 5334 тоны дзеючага рэчыва. На цяперашні час мінеральныя ўгнаенні паступаюць у гаспадаркі за крэдытныя рэсурсы згодна рашэння аблвыканкама і будуць пастаўлены пад яравую сяўбу ў поўным аб’ёме. Арганікі ў сельгаспрадпрыемствах зараз назапашана 170 тысяч тон, вывезена на палеткі 162 тысячы тон. Для ўнясення арганічных угнаенняў у раёне будзе створана 11 механізаваных атрадаў. Гэта дазволіць штодзённа ўносіць па 10 тысяч тон арганікі і выканаць вызначаныя аб’ёмы ў памеры 170 тысяч тон за 15 -18 тон.


Для правядзення ўсяго комплексу работ па ахове сельскагаспадарчых культур сельгаспрадпрыемствам патрабуецца набыць 789 тон прэпаратаў для пратручвання насення і гербіцыдаў для хімпраполкі азімых зерневых культур на плошчу 2793 гектары і яравых зерневых культур на плошчы 2007 гектараў. Маецца 672 тоны сродкаў для пратручвання насення і гербіцыдаў для хімпраполак азімых зерневых культур на плошчу 2165 і яравых — на 546 гектараў. Не дастаткова гэтых сродкаў у КСУПах “Марохараўскі”, “Бялёў”, Чырвоны Бор”, “Коленскае” і іншых гаспадарках. Каб набыць недастаючую колькасць сродкаў аховы і пратручвання насення, гаспадаркамі вядзецца адпіска малака ў лік ААТ “Гомельхімсервіс”.


Для правядзення веснавых –палявых работ у гаспадарках маецца 265 трактароў, дастатковая колькасць плугоў і машын для перадпасяўной апрацоўкі глебы, 72 зерневыя сеялкі, з якіх 27 глебаапрацоўчыя пасяўныя агрэгаты. Гатоўнасць іх складае 92-95 працэнтаў. Тэхнічная магутнасць гаспадарак дазволіць за светлавы дзень засяваць па 405 гектараў зерневымі культурамі і ўправіцца з гэтай работай за 10 дзён. На цяперашні час выклікае занепакоенасць станам падрыхтаванасці тэхнікі ў КСУПах “Людзяневічы”, Бялёў”, “Коленскае”, ААТ “Тураўшчына”. У цэлым гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў да веснавых-палявых работ складае 94 працэнты. Усяго расходы на правядзенне палявых работ складуць 29444 мільёны рублёў. Несумненна, адказным асобам неабходна больш увагі ўдзяліць на існуючыя недахопы. І часу для іх выпраўлення ў вяскоўцаў засталося не так і многа, але на месцах павінны прыкласці ўсе намаганні, каб мець стопрацэнтную гатоўнасць.


Падрыхтаваў С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.