“РАСА” гразі не баіцца

Перад пачаткам палявых работ на машынным двары ААТ “Тураўшчына” з’явілася новая машына “РАСа”. Асвоіць гэтую тэхніку даверана механізатарам Івану Жыганюку і Мікалаю Кадолічу.


У гэтыя дні механізатары на новай машыне вядуць падкормку вадкімі мінеральнымі ўгнаеннямі азімыя зерневыя культуры. І гэта нягледзячы на тое, што палеткі іх пакуль пераўвільготнены. Для работы “РАСы” такая акалічнасць не з’яўляецца перашкодай, бо новая машына валодае павышанай прахадзімасцю і даволі эфектыўная. Штодзённа на ёй можна падкарміць паўтары сотні гектараў палеткаў. І механізатары ўкладваюцца ў норму, якая прадугледжана тэхнічнымі характарыстыкамі машыны. Усяго таварыству неабходна правесці падкормку азімых зерневых культур на плошчы 3150 гектараў. Будзе задзейнічана новая тэхніка і на другой падкормцы азімых, а таксама на доглядных мерапрыемствах іншых культур.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.