Працаваць без парушэнняў

Міжраённы семінар перавозчыкаў прайшоў днямі на базе АТУП-16. Удзел у ім прынялі арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі з Петрыкаўскага і Жыткавіцкага раёнаў, якія займаюцца перавозкамі грузаў і пасажыраў.


Падчас мерапрыемства выступілі супрацоўнікі абласной транспартнай інспекцыі, Жыткавіцкага райвыканкама, Жыткавіцкай ІМПЗ і Жыткавіцкага РАУС, азнаёмілі яго ўдзельнікаў з тымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца заканадаўствам краіны да гэтага віду дзейнасці, прааналізавалі найбольш пашыраныя парушэнні, што дапускаюцца перавозчыкамі. Асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню пытанняў бяспекі на дарогах. Адказалі выступоўцы і на пытанні ўдзельнікаў семінара. Думаецца, што такое мерапрыемства дапаможа перавозчыкам больш паспяхова, без парушэнняў працаваць у сферы транспартнага абслугоўвання.


 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.