Працоўныя падарункі – свайму юбілею

Міжраённае вытворчае ўпраўленне “Жыткавічыміжрайгаз”, якое пастаўляе звадкаваны і прыродны газ Жыткавіцкаму і Петрыкаўскаму раёнам, нядаўна разам з абласной службай адзначыла 50-годдзе з дня свайго заснавання. І да свайго залатога юбілею нашы газавікі падрыхтавалі шчодрыя працоўныя падарункі.


Так, за 6 месяцаў 2010 года прадпрыемствам было рэалізавана 4994, 400 тысяч кубічных метраў прыроднага газу. На 106,3 працэнта да задання выканана рэалізацыя звадкаванага газу.


За гэты перыяд часу была праведзена газіфікацыя прыродным газам 24 прыватных домаўладанняў (218,2 працэнта), 36 кватэр абсталяваны другімі балонамі, устаноўлена 96 прыбораў уліку. Аб’ём платных паслуг насельніцтву за студзень-чэрвень бягучага года склаў 101,5 працэнта да задання. Замест планавы “мінус” 6 паказчык па энергазберажэнні склаў “мінус” 12.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.