Стаць лепшым няпроста

Не так і лёгка цяпер механізатарам КСУПа “Коленскае” вызначыцца на палетках гаспадаркі.


Таму ёсць некалькі прычын, і галоўная з іх, што за апошнія гады значна ўмацавалася матэрыяльная база гэтага сельгаспрадпрыемства. Калі ж многа новай тэхнікі на палетках і сенажацях, і кожны механізатар імкнецца выканаць як мага большы аб’ём работы, то становіцца зразумелым, што зрабіць гэта могуць толькі самыя спрактыкаваныя і настойлівыя. Менавіта з такіх і Эдуард Ярмоліч. Сёлета ў гаспадарцы ён вызначыўся на прасаванні сена і саломы. Больш тысячы тон рулонаў “згарнуў” гэты працаўнік за сезон. Яго працоўнае дасягненне заслугоўвае ўвагі яшчэ і таму, што дамогся гэтага выніку Эдуард ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, на прасаванні было задзейнічана паўдзесятка прэсаў штодзённа. Праца Ярмоліча адзначана каштоўным падарункам, які яму нядаўна быў уручаны старшынёй абкама прафсаюза работнікаў лесу Віктарам Крыўко-Красько. І, як адзначыла ідэолаг сельгаспрадпрыемства Раіса Петрушкевіч, гэтая ўзнагарода па заслугах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.