На другой палове “блакітнай нівы”

Звыш паўтара месяца доўжыцца адказны сезон пуціны ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Доследны рыбгас “Белае”. Як гаворыць яго кіраўнік Мікалай Яраховіч, сёлета ў сувязі з гарачынёй, высокімі тэмпературамі распачаць адлоў рыбы давялося пазней звычайнага дзесьці на тыдзень, з першага верасня.


Па стану на сярэдзіну кастрычніка пуціна была завершана на палове воднай плошчы, адлоўлена 517 тон таварнай рыбы. Работы гэтыя будуць у цэлым праведзены ў 11 нагульных і 3 вырасных сажалках. Адначасова адлоў карпа і шчупака, сома і таўсталобіка, белага амура і карася вядуць тры рыбалавецкія брыгады. Пуціну плануюць завяршыць да 15 лістапада.


Прадукцыя доследнага рыбгаса “Белае” рэалізуецца спажыўцам Гомеля і Гомельскай воласці. За апошнія пяць гадоў тут быў значна абноўлены аўтапарк, цяпер з поспехам працуюць на розных маршрутах Гомельшчыны 10 жыварыбных машын, што з’яўляюцца своеасаблівымі магазінамі на колах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.