Майстар “Калядных цудаў”

Першую ўзнагароду ў новым годзе атрымалі выхаванцы Жыткавіцкага Дома дзіцячай творчасці. Прыйшла яна з Гомеля, дзе ў снежні ладзілася абласная выстава-конкурс флорадызайна “Калядныя цуды”, на якой былі прадстаўлены і работы жыткавіцкіх школьнікаў.


Адна з іх – калядны вянок, у аднайменнай намінацыі ўдастоена дыплома другой ступені ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама. Аўтар арыгінальнай падзелкі з прыроднага матэрыялу Аляксандра Кацянёва наведвае гурток “Фларыстыка”, якім кіруе Т.Г. Жогаль. Работы таленавітай дзяўчынкі неаднаразова ўдзельнічалі ў розных конкурсах.


Падрыхтавалі карэспандэнты «НП».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.