Сельсавет папрыгажэе

У новым годзе значнае абнаўленне чакае будынак Марохараўскага сельсавета. У ім будзе праведзены капітальны рамонт.


Зараз распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя будучых рамонтных работ. Плануецца не толькі замяніць старыя вокны і дзверы, абнавіць сцены, але і зрабіць пэўную перапланіроўку. У прыватнасці, гэта тычыцца залы для ўрачыстых абрадаў, якую збіраюцца не толькі павялічыць, але і значна палепшыць яе ўнутранае ўбранне. Па словах старшыні сельсавета Генадзя Лесько, шлюбы на тэрыторыі Савета заключаюцца рэгулярна (за апошні год такіх цырымоній прайшло больш дзесяці) і хочацца, каб нараджэнне новых сем’яў у нас праходзіла ў прыгожай зале.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.