10 важных лічбаў з праграмы дзейнасці ўрада Беларусі на 2011-2015 гады
1. Рост рэальнай заработнай платы ў 1,85-1,93 раза да 2015 года.
2. Прырост індэкса спажывецкіх цэн на ўзроўні не вышэйшым за 5-6 працэнтаў у год (да 2015 года).
3. Утрыманне беспрацоўя ў межах 1,5-2 працэнтаў ад эканамічнага актыўнага насельніцтва.
4. Павелічэнне памераў дзяржаўных дапамог на дзяцей, у тым ліку аднаразовых пры нараджэнні дзіцяці – у 2 разы, штомесячных дапамог па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў – да ўзроўню 35-40 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты ў краіне.
5. Павелічэнне водпуску па цяжарнасці і родах са 126 да 140 каляндарных дзён.
6. Павелічэнне кампенсацыі пры будаўніцтве жылля: пры наяўнасці аднаго (нараджэнні першага) непаўналетняга дзіцяці – у памеры 40 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, дваіх дзяцей (нараджэнні другога дзіцяці) – 80, нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей – 100 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, шматдзетным сем’ям па льготных крэдытах пры наяўнасці траіх непаўналетніх дзяцей – 75 працэнтаў ад сумы запазычанасці, чацвярых і больш дзяцей – 100 працэнтаў.
7. Павышэнне забяспечаннасці насельніцтва жыллём да 27-28 кв.м агульнай плошчы жылых дамоў на аднаго жыхара.
8. Павелічэнне не менш як у два разы аб’ёмаў капітальнага рамонту жылых дамоў (да 3 млн.кв.м. у 2015 годзе).
9. Будаўніцтва студэнцкіх інтэрнатаў і забеспячэнне да 2015 года месцамі ў іх да 100 працэнтаў студэнтаў.
10. Зніжэнне падатковай нагрузкі да 26 працэнтаў да ВУП у 2015 годзе, колькасці выплат пры падаткаабкладанні з 82 да 24 і працягласці разліку падаткаў з 798 да 250 гадзін.