Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; GeneratePostThumbnails has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/plugins/generate-post-thumbnails/generate-post-thumbnails.php on line 21

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_slider_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 210

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_highlighted_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 341

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 467

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_vertical_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 624

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_300x250_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 783

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_728x90_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 884

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_125x125_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 986

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_video_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 1104
Спаборніцтвы для сапраўдных мужчын — Житковичи. Новае Палессе. Районная газета

Спаборніцтвы для сапраўдных мужчын

ТВОРЧА-СПАРТЫЎНЫ конкурс “А-ну, хлопцы!”, што праводзіцца паміж старшакласнікамі навучальных устаноў райцэнтра напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, заўсёды вызначаецца бескампраміснай барацьбой і шматлікімі ўражаннямі. Сёлета каманды юнакоў у гэтым пераканалі гледачоў у чарговы раз.


За перамогу змагаліся шэсць каманд: сярэдніх агульнаадукацыйных школ № 1, 2, 3, 4, гімназіі і ДПТВ-182. І па тым, як юнакі назвалі свае каманды — «Сапраўдныя мужчыны», «Альфа», «Віцязі», «Клас», «Памяць» і «Абаронцы», — было зразумела, што рыхтаваліся яны да спаборніцтваў даволі сур’ёзна і на сцэне будуць старацца паказваць самыя лепшыя вынікі. Так і здарылася.


Ужо першы конкурс «візітоўка», падчас якога юнакі не толькі павінны былі паказаць сябе гледачам, але і выказаць свае адносіны да патрыятычнага выхавання, здаровага ладу жыцця, гатоўнасці да армейскай службы, прымусіла членаў журы добра папрацаваць, каб годна ацаніць выступленні. Апошнія былі настолькі насычанымі і літаратурнымі мантажамі, і песнямі, і невялікімі імпрэзамі. І ўсё выконвалася даволі нядрэнна. З іх выступленняў вынікала, што хлопцы паважаюць подзвіг нашых дзядоў, і самі гатовы абараняць радзіму, займаюцца спортам, негатыўна адносяцца да шкодных звычак і іншае. Дарэчы, варта адзначыць: знешні выгляд юнакоў быў максімальна армейскі.


Навыкі страявой падрыхтоўкі рабяты прадэманстравалі падчас другога конкурсу. Па тым, як сінхронна выконваліся павароты налева, направа, кругом, перастраенні ў калону па два і тры, маршыроўка, адчувалася, што не адзін дзень рыхтаваліся на плацу ці ў спартыўных залах сваіх устаноў дапрызыўнікі. Таму і суправаджалася кожнае выступленне сапраўднымі авацыямі.


Яшчэ больш прыгожым было саперніцтва капітанаў каманд, якія танцавалі вальс. Эмоцыі гледачоў тут ужо дасягнулі свайго эпагея. Падтрымліваючы сваіх, яны стварылі сапраўдную пераклічку: “Першая! Першая!”, “Трэцяя! Трэцяя!”, “ Малайцы! Малайцы!”. Але ўсё імгненна сціхла, калі на сцэне з’явілася першая пара вальсуючых і загучалі чароўныя гукі вечна грацыёзнага танца. І як не залюбавацца было такім відовішчам: быццам апынуўся на сапраўдным балі.


У далейшых конкурсах рабятам патрабавалася прадэманстраваць некаторыя армейскія навыкі і свае спартыўныя магчымасці. І з гэтай задачай справіліся хлопцы добра. Так, канкурсант з каманды САШ №3 набіў магазін патронамі за паўхвіліны, прызёры гэтага конкурсу з САШ № 1 і 4 адсталі ад пераможцы адпаведна на адну – дзве секунды.


Не менш востра праходзіла і камбінаваная эстафета, падчас якой юнакі павінны былі падымаць гіры, скакаць праз скакалку і ў даўжыню. Першымі тут выступалі навучэнцы з гімназіі. І паказаныя імі вынікі здавалася б ніхто ўжо не пераўзыйдзе. Пяць метраў сямнаццаць сантыметраў — на такой адзнацы суддзямі спаборніцтва зарэгістраваны двайны скачок у даўжыню прадстаўніка гэтай каманды. Гэты рэкорд трымаўся да апошняга, пакуль сваю спробу ў практыкаванні не зрабіў канкурсант з каманды САШ №2. І яна аказалася на два сантыметры большай.


Па аналагічным сцэнарыі вялося змаганне і на падмостках з гірамі, і па скачках са скакалкай. Гэтая напружанасць падагравала эмоцыі гледачоў напрацягу ўсёй камбінаванай эстафеты. Сваю порцыю апладысментаў атрымалі і тыя рабяты, якія раней выступалі ў стралковым ціры. Самымі трапнымі тут былі юнакі з ДПТВ-182.


Апошняе саперніцтва зноў было творчым. І невападкова. Бо салдацкае жыццё, няхай і даволі складанае, заўсёды цесна звязана з песняй і жартам. І тут канкурсанты таксама праявілі выдумку і фантазію, здолелі, так бы мовіць, завесці залу, месцамі добра пасмяшыць гледачоў, пакарыць сваім артыстызмам сэрцы журы, якое, скажам так, не скупілася на высокія адзнакі, тым самым адзначаючы ўпартасць барацьбы. Гэта адбілася і на размеркаванні выніковых месцаў, аб чым напрыканцы абвясцілі Алег Брэеў, начальнік аддзялення прызыву Жыткавіцкага раённага камісарыята і Дзяніс Гаўрылаў, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама. Сёлета лепшымі сталі навучэнцы з сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №3. Другое месца заваявала каманда з САШ №2 і толькі па дадатковым паказчыку за перамогу ў камбінаванай эстафеце, дзе юнакі з гэтай установы выступілі лепей чым з прафесійна-тэхнічнага вучылішча, якія і сталі трэцімі. Чацвёртае месца ў каманды з САШ №4, а пятае і шостае падзялілі каманды гімназіі і САШ №1. Надалі ўрачыстасці конкурсу і нумары мастацкай самадзейнасці, што выканалі выхаванцы школ і Дома творчасці, спартыўнай школы “Матор”. А прафарыентацыйны відэаролік пра Гомельскі інжынерны інстытут МНС, які прадэманстравалі перад спаборніцтвам, засведчыў, што спаборніцтвы ладзяцца для сапраўдных мужчын. І юнакі пераканаўча даказалі, што яны годныя так называцца.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.