Памятаем і спачуваем

Нядаўняя трагедыя ў мінскім метро закранула душы і сэрцы кожнага беларуса. Не пакінула яна раўнадушным і калектыў Жыткавіцкага лясгаса. У памяць аб людзях, што загінулі падчас тэрарыстычнага акту, ля адміністрацыйнага будынка работнікі ўстановы заклалі алею памяці з 13 дрэўцаў, па колькасці ахвяр выбуху – 5 бярозак як напамін пра жанчын і 8 клёнікаў у памяць аб загінуўшых мужчынах.


Калі дрэўцы крануцца ў рост, на алеі плануюць устанавіць камень, на якім будуць пазначаны імёны ахвяр чорнага дня 11 красавіка.


13 зламаных жыццяў, 13 абарваных лёсаў. Такое вар’яцтва не забудзецца ніколі. Мінская трагедыя аб’яднала грамадства, прымусіла задумацца, чаму ў мірнай краіне гінуць ні ў чым не вінаватыя людзі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.