Сустрэлі самае светлае свята

Духоўная патрэба прывяла і многіх жыткаўчан, жыхароў раёна ў храмы, дзе ладзіліся святочныя літургіі, а затым і асвячэнне традыцыйных кулічоў і пафарбаваных яйкаў – матэрыяльных  сімвалаў свята.


Апоўначы 24 красавіка павіншавалі вернікаў раёна і свецкія ўлады. Царкву Параскевы Пятніцы наведала дэлегацыя, якую ўзначалілі старшыня райвыканкама М. Какора і старшыня райсавета Н. Рамановіч. У прывітальным слове да вернікаў праваслаўнай канфесіі старшыня райвыканкама М. Какора адзначыў стваральную ролю Царквы ў нашым грамадстве і пажадаў вернікам светлага свята, шчасця і дабрабыту. Кіраўнік раёна ўручыў благачыннаму Тураўскай царкоўнай акругі айцу Генадзю для патрэб храма музычны цэнтр. Настаяцель храма падзякаваў прадстаўнікоў улады за падарунак, які вельмі неабходны для працы нядзельнай школы, пажадаў кіраўніцтву раёна поспехаў ва ўсіх справах, якія робяцца на карысць людзей.


Фактычна, увесь бягучы тыдзень – святочны. Пастаянна адчынены храмы, у многіх вёсках раёна жыхары, святкуючы светлае свята, не забываюць пра сваіх родных і блізкіх, што знайшлі супакаенне. Прывітанне “Хрыстос Уваскрэсе” — “Ваісціну Уваскрэсе” сёння ўсё часцей можна пачуць не толькі на вясковых, але і на гарадскіх вуліцах.


У. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.