Хлебаробскае саперніцтва

 З пачаткам веснавых палявых работ райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прыняты ўмовы працоўнага спаборніцтва на сяўбе. Хлебаробы гаспадарак даволі актыўна ўключыліся ў саперніцтва.

Практычна ў кожным сельгаспрадпрыемстве раёна ёсць працаўнікі, вытворчыя здабыткі якіх на палявых работах заслугоўваюць самых добрых слоў пахвалы. І ў гаспадарках адзначаюць працу такіх механізатараў. Формы для гэтага выкарыстоўваюцца самыя розныя. Пра здабыткі перадавікоў хлебаробскага саперніцтва ведаюць і ў раёне. Напрыклад, на перадпасяўной падрыхтоўцы глебы першынство трымае механізатар Уладзімір Адамавіч Кірыловіч з адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. Ім з пачатку пасяўной падрыхтавана амаль дзве тысячы гектараў глебы. Стараннасцю вызначаюцца і механізатары таварыства Васіль Мікалаевіч Каралец, які за час палявых работ на “Амкадоры” пагрузіў амаль дзесяць тысяч тон арганікі, і Іван Іванавіч Жылан, які вывез на палеткі больш трох тысяч тон арганічных угнаенняў. Лепшы паказчык на сяўбе ў механізатара з камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Чырвоны Бор”, які засеяў рознымі яравымі культурамі амаль чатырыста гектараў. На ўнясенні мінеральных угнаенняў стараннасцю вызначыўся Міхаіл Мікалаевіч Жыткавец, які выканаў гэтую работу амаль на дзвюх тысячах гектараў.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.