Поспехі прамысловай дзейнасці

Лесаўзнаўленне, прамысловая і знешнеэканамічная дзейнасць – тры асноўныя магістральныя накірункі дзейнасці дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Жыткавіцкі лясгас”. Пры гадавым плане інвестыцый у асноўны капітал у 2 мільярды 246 мільёнаў рублёў фактычна за 11 месяцаў 2011 года было інвеставана 2 мільярды 288 мільёнаў рублёў, што склала 101,9 працэнта.


А інавацыйныя мерапрыемствы дапамаглі ў цэху па перапрацоўцы драўніны наладзіць комплесную, безадходную яе раздзелку і, галоўнае, забяспечыць выхад якаснай, канкурэнтаздольнай прадукцыі на знешні і ўнутраны рынак. Так, за студзень – лістапад бягучага года было выпушчана таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах на 15,6 мільярда рублёў. Тэмпы росту склалі 142,5 працэнта. Было вывезена 62,7 тысячы кубічных метраў драўніны, выпушчана 12,2 тысячы кубічных метраў піламатэрыялаў. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 11,4 працэнта.


У мінулым годзе лясгас распачаў асваенне новай, эканамічна больш выгаднай прадукцыі — паліўных брыкетаў. Было закуплена спецыяльнае здрабняльнае абсталяванне, якое дазваляе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць адходы лесапілення і лесанарыхтовак. Новая прадукцыя зручна расфасавана ў поліэтыленавыя пакеты па дзесяць кілаграмаў кожны. Калі былыя пелеты набываліся для тэхнічных патрэб, то брыкеты, маючы такую ж высокую цеплааддачу, могуць выкарыстоўвацца камунальнымі службамі. Да таго ж цана іх на міжнародным рынку значна вышэй.


За 11 месяцаў года з цэху лясгаса было адпраўлена на экспарт 2,7 тысячы тон паліўных брыкетаў. Астатнія з выпушчаных 3,1 тысячы тон былі пастаўлены на ўнутраны рынак.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.