Лякарня для кніжак

У дні вясновых канікул стартуе праект другаснай занятасці школьнікаў, які арганізуе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Сёлета ён ахоплівае як ніколі шмат навучальных устаноў: гімназію, Жыткавіцкія СШ №2,3,4, Тураўскія СШ №1,2 і Азяранскі дзіцячы сад-сярэднюю школу.
Створаныя са 165 вучняў брыгады ў свой вольны час будуць займацца рамонтам кніг школьнага бібліятэчнага фонду і за сваю работу атрымаюць заработную плату.
Такія праекты служба занятасці арганізуе штогод. Недахопу ў жадаючых паўдзельнічаць у іх няма, але ў першую чаргу магчымасць праявіць сябе прадастаўляецца рабятам з няпоўных і шматдзетных сем’яў, вучням з катэгорыі праблемных падлеткаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.