У гонар Сусветнага дня паэзіі

Сусветны дзень паэзіі, што быў адзначаны надоечы ва ўсіх краінах, не быў праігнараваны работнікамі Жыткавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. З гэтай нагоды ў фае сваёй установы культуры яны наладзілі паэтычныя чытанні, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы.
Перад чытачамі выступілі работніцы бібліятэкі Валянціна Ахрамовіч, марына Шышанкова, Любоў Трафімовіч, жанна пузевіч, Вераніка Ляўковіч. Яны з густам прадэкламавалі такія класічныя творы нашага прарока як вершы “вясна”, “Явар і каліна”, “Алеся”, “Хлопчык і лётчык”, урывак з паэмы “Бандароўна”. Дарэчы, у планах калектыва бібліятэкі яшчэ нямала цікавых мерапрыемстваў да юбілеяў з дня нараджэння нашых класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія беларуская грамадскасць будзе адзначаць адпаведна 7 ліпеня і 3 лістапада 2012 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.