Не спыняюцца падкормкі

10088 гектараў сёлета складае грамадскі азімы зерневы клін раёна. У гэтыя дні тут актыўна вядуцца падкормкі культур мінеральнымі тукамі.
Паспяхова справіліся з гэтай работай працаўнікі сялянскай гаспадаркі М.Р.Шруба. На апошніх гектарах вядуць работы па падкормках пасеваў азімых аграрыі КСУПа “Коленскае”, дзе засталося выканаць гэтую работу на трох працэнтах плошчаў. Усяго азімыя зерневыя культуры падкормлены мінеральнымі ўгнаеннямі на амаль васьмі тысячах гектараў.
На завяршальным этапе знаходзіцца справа і па падкормцы пасеваў азімага рапсу. У аптымальныя тэрміны з гэтай работай справіліся працаўнікі пяці сельгаспрадпрыемстваў. Усяго ў раёне засталося падкарміць азімы рапс на пяці працэнтах плошчаў.
Паспяхова вядуць аграрыі і падкормкі шматгадовых траў, а выконваюць гэтую працу на сенакосах і выпасах. Уносяцца мінеральныя тукі і непасрэдна на палеткі пад сяўбу яравых культур.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.