Захаваць біяразнастайнасць

Днямі ў нашым раёне прайшла прыродаахоўчая акцыя, якая накіравана на падтрыманне “чырвонакніжных” відаў птушак, у прыватнасці, лутка і веснавых раслін-першакветаў. Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню Зямлі.
Тэрыторыя рыбгаса “Белае”, дзе адбылося мерапрыемства, з’яўляецца адзіным у Беларусі месцам пастаяннага гнездавання лутка. Папуляцыя гэтага віду налічвае ўсяго 15-20 пар, і за гады назіранняў адзначаецца навукоўцамі зніжэнне колькасці гэтай птушкі. Асноўнай прычынай тут служыць недахоп дуплаў для гнездавання лутка.
У рамках акцыі яе ўдзельнікі развесілі штучныя гнёзды для лутка, на пад’ездзе да сажалак рыбгаса ўстанавілі інфармацыйныя стэнды “Унікальная папуляцыя лутка ў Беларусі” і “Рыбгас “Белае” – тэрыторыя важная для птушак”. А таксама для аховы існуючых месц пражывання птушкі прадстаўнікамі тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды былі перададзены пашпарты і ахоўныя абавязкі.
Арганізатарам акцыі выступіў праект ПРААН/ТЭФ “Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі”.
Больш падрабязную інфармацыю аб акцыі чытайце ў наступных нумарах газеты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.