Працуюць на важкі ўлоў

Тысячу тон таварнай рыбы запланавалі вырасціць сёлета ў ААТ “Доследны рыбгас “Белае”. Зараз рыбаводы гаспадаркі прыкладваюць усе намаганні, каб паспяхова справіцца з вытворчай праграмай.
— З зарыбленнем сажалак нашы працаўнікі справіліся паспяхова, — адзначае дырэктар рыбгаса Віктар Дашкевіч. — Зараз актыўна праводзяцца неабходныя доглядныя мерапрыемствы, да якіх мы падрыхтаваліся даволі грунтоўна: адрамантавалі тэхніку, вырашылі пытанне з набыццём камбікармоў. Таму працуем без збояў.
Асноўная прадукцыя, якую вырошчваюць у “Белым”, — карп. Але клапоцяцца тут і пра развядзенне новых відаў рыбы. Напрыклад, нядрэнна ў мясцовых рыбаводаў атрымліваецца з вырошчваннем шчупака і сома. Запушчаны ў сажалкі і пасадачны матэрыял сцерлядзі. А ў бліжэйшых планах мяркуецца разводзіць судака і ліна. Адным словам, у ААТ “Доследны рыбгас “Белае” працуюць так, каб забяспечыць попыт насельніцтва рэспублікі ў разнастайнай свежай рыбе. Што сёлета гэта ў іх атрымаецца, мясцовыя рыбаводы ўпэўнены.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.