Мары збываюцца

OLYMPUS DIGITAL CAMERAМенавіта ў тое, што ў навагоднія святы надараюцца цуды паверыў жыхар вёскі Запясочча Уладзімір Вяргун. Радасць жа ад здзяйснення запаветнай мары маладому мужчыне, які трапіў у цяжкія жыццёвыя абставіны, падарылі супрацоўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк” .

Так здарылася, што ў дзяцінстве Уладзімір страціў здароўе. Цяпер яму вельмі цяжка рухацца, таму шмат часу праводзіць дома. Але ж маладому чалавеку хацелася падтрымліваць стасункі не толькі са сваёй маці ды суседзямі, а мець для гэтага сяброў і за межамі свайго населенага пункта.  Быў бы ў яго камп’ютар, зрабіць гэта было б намнога прасцей. Тэхнічныя магчымасці гэтай разумнай машыны дазваляюць мець зносіны хоць з усім светам. Вось і напісаў ліст Уладзімір Міхайлавіч у цэнтральны апарат вышэйзгаданай фінансавай установы краіны, у якім папрасіў дапамагчы ў яго бядзе. Кіраўніцтва банка да яго просьбы паставілася з разуменнем, таму напярэдадні новага года ў госці да Вяргуна завітала намеснік упраўляючага аддзяленнем ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Жыткавічы Ірына Кулакевіч. Яна і даставіла мужчыне запаветны падарунак. Уладзімір Міхайлавіч вельмі дзякаваў Ірыне Валянцінаўне за камп’ютар, калі яна віншавала яго са святамі, і абяцаў хутка асвоіць разумную і складаную тэхніку.

Як адзначыла намеснік упраўляючага, кіраўніцтва Белаграпрамбанка даволі актыўна  праводзіць дабрачынныя акцыі. Не выключэннем стаў і наш раён. Некалькі дзясяткаў камп’ютараў летась атрымаў аддзел адукацыі, зараз разглядаюцца магчымасці пра аказанне такой дапамогі аддзяленню сястрынскага догляду Тураўскай бальніцы. Пастаянна праводзіцца акцыя для дзяцей “Расти большой”, гэта калі супрацоўнікі банка віншуюць дзяцей, што з’яўляюцца ўкладчыкамі, з днямі нараджэнняў. Заахвочваюцца і калектывы гандлёвых кропак за павелічэнне безнаяўных разлікаў у аб’ёме выручкі за прададзеныя тавары. Напрыклад, гэта ў мінулым годзе Жыткавіцкім аддзяленнем банка было зроблена ў сетцы Тураўскага каапгандлю.  Усе добрыя справы банкаўскіх работнікаў ідуць ад шчырага сэрца і гэта самае галоўнае.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.