Пачалася прыпіска

219У Жыткавіцкім раённым ваенным камісарыяце распачаліся мерапрыемствы па прыпісцы грамадзян 1997 года нараджэння, а таксама старэйшых узростаў, якія не прыпісаны да прызыўнога ўчастка па розных прычынах і зарэгістраваныя на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна да прызыўнога ўчастка. Пройдзе гэтая кампанія з 8 студзеня па 30 красавіка бягучага года.

На мерапрыемствы па прыпісцы да прызыўнога ўчастка будуць выкліканы 252 асобы вышэйзгаданых узростаў. Тыя ж юнакі 1997 года нараджэння, а таксама грамадзяне 1996-1986 годоў нараджэння, якія не праходзілі прыпіску і зараз не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на гэтае важнае дзяржаўнае мерапрыемства, згодна з рашэннем райвыканкама №1875 ад 21.12.2012 года, павінны самастойна прыбыць на прызыўны пункт Жыткавіцкага раёна, які размешчаны па адрасу: г. Жыткавічы, вул. Пралетарская,1, з 24 студзеня да 30 красавіка 2013 года. Такія грамадзяне павінны мець пры сабе пасведчанне аб нараджэнні або пашпарт, пры яго наяўнасці, і даведкі аб месцы жыхарства і саставе сям’і.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.