Ах, якія словы: «Калі ласка!..»

У Краснаборскай сярэдняй школе прайшло свята, прысвечанае Міжнароднаму дню мовы. І працягвалася яно цэлы тыдзень. Усе вучні і настаўнікі  гэтай школы засталіся вельмі задаволенымі. А падрыхтоўка да яго пачалася  яшчэ ў студзені. Удзел у ім быў добраахвотным. І справа так усіх захапіла, што ніхто не застаўся абыякавым. Класныя кіраўнікі са сваімі выхаванцамі падрыхтавалі цікавыя класныя і інфармацыйныя гадзіны. Усе мерапрыемствы прайшлі на высокім узроўні.

SAM_1457Настаўніца беларускай мовы Галіна Дабжанская распрацавала план мерапрыемстваў на кожны дзень. У першы дзень адбылася святочная лінейка, на якой настаўніца мовы паведаміла, што 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень мовы, і аб тым, што сумная гісторыя ў гэтай даты. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова ўрду замест роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта ў 1959 годзе. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае. А ў 2000 годзе ЮНЭСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём мовы.
У гэты ж дзень адбыўся конкурс газет, прысвечаных роднай мове, і была праведзена займальная экскурсія ў этнаграфічны куток «Заходзьце ў хату, госцейкі нашы!» Тут экскурсаводы Дзяніс Акунец і Марына Лук’яненка на вялікіх перапынках знаёмілі вучняў з экспанатамі, якія былі сабраны вучнямі нашай школы і настаўніцай Галінай Дабжанскай. Наведвальнікі пазнаёміліся з побытам, культурай беларусаў — людзей добрай душы і шчырага сэрца. Бібліятэкар Аляксандра Акунец падрыхтавала выставу кніг беларускіх пісьменнікаў.
На другі дзень у школе адбылася канферэнцыя «Мова — духоўны скарб беларускага народа», дзе выступіла настаўніца роднай мовы Г. Дабжанская, прайшоў конкурс на лепшага чытальніка вершаў беларускіх аўтараў, прагучалі ўласныя вершы і лепшыя сачыненні, прысвечаныя мове, кожны клас прадставіў інсцэніроўку байкі, верша, урыўка з твора, ці народную песню. У гэты ж дзень адбылася сустрэча з удзельнікамі народнага вакальнага ансамбля «Журавушка», у выкананні якіх парагучалі беларускія песні.
У сераду прайшла літаратурна- этнаграфічная гасцёўня «Ой, лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты», якую з вучнямі падрыхтавала Іна Агіевіч.
А вось і 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Усе паміж сабою гаварылі па-беларуску. А школьныя прадметы выкладаліся ў гэты дзень на беларускай мове. На вялікім перапынку прайшло незабыўнае, вельмі вясёлае тэатралізаванае свята «Матчына слова». Яго падрыхтавалі настаўніца роднай мовы Г. Дабжанская і вучні 5, 7 класаў. Тут прагучалі і калыханкі, і песні, і вершы, і інсцэніроўкі, і танцы беларускія ў выкананні саміх вучняў. Асабліва даспадобы прыйшліся танцы «Полька» і «Падыспань».
У пятніцу прайшоў КВЗ «Любі, шануй, ведай роднае слова!» на лепшага знаўцу роднай мовы. Змагаліся вучні 5 і 6 класаў. Пераможцам аказалася дружба. Рабяты паказалі ўсе свае здольнасці і веды. Правяла яго любімая настаўніца ўсіх вучняў нашай школы Галіна Дабжанская, якая напрыканцы выказала падзяку вучням, заклікала шанаваць роднае слова, быць добразычлівымі і адносіцца з павагай да людзей, якія побач.
Няхай часцей гучыць наша «калі ласка», бо роднае слова, як і думку, нішто не можа стрымаць і абмежаваць.
У любімай мове, роднай, наскай,
Ах, якія словы: «Калі ласка!..»
Як звіняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё ідуць са мною.
П. Броўка.
А. Макарэвіч,
вучань 11 класа,
аграгарадок Сяменча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.