Пасяўныя агрэгаты працуюць на палетках КСУПаў “Людзяневічы”, “Коленскае”, “Чырвоны Бор”, “Дзякавічы”, ААТ “Прыазёрскае-Агра” Жыткавіцкага раёна

384З кожным днём усё болей гаспадарак раёна прыступае да сяўбы яравых каласавых культур. Па стану на 19 красавіка яе вялі пяць сельгаспрадпрыемстваў. Працуюць пасяўныя агрэгаты на палетках КСУПаў “Людзяневічы”, “Коленскае”, “Чырвоны Бор”, “Дзякавічы”, ААТ “Прыазёрскае-Агра”.
Па меркаванні спецыялістаў, у бліжэйшыя дні распачнецца сяўба і ў астатніх сельгаспрадпрыемствах. Агульнымі намаганнямі на вышэйазначаную дату аграрыі раёна правялі сяўбу ранніх зерневых на 356 гектарах, што складае дзесяць працэнтаў ад вызначанай пад гэтыя культуры пасяўной плошчы. Усяго ж сёлета працаўнікам вёскі патрабуецца засеяць 17716 гектараў.
Практычна ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах праводзяцца работы па падрыхтоўцы глебы пад яравую сяўбу. Неабходныя агратэхнічныя прыёмы выкананы на амаль 1300 гектарах, што складае сем працэнтаў да вызначанага задання. Нядрэнныя тэмпы на падрыхтоўцы глебы да сяўбы забяспечваюць працаўнікі КСУПа “Коленскае”, дзе ўжо гэтая работа праведзена амаль на пятай частцы плошчаў.
За клопатамі пра сяўбу яравую не забываюць аграрыі пра палеткі азімых. На іх інтэнсіўна вядуцца падкормкі мінеральнымі тукамі. З 10638 гектараў азімыя зерневыя культуры падкормлены больш чым на дваццаці працэнтах плошчаў. Сканцэнтраваны высілкі земляробаў раёна і на падкормках азімага рапсу, шматгадовых траў, сенакосаў і выпасаў. Ладзяцца з гэтым справы ў КСУПах “Коленскае”, “Людзяневічы”, “Бялёў”, “Чырвоны Бор”, ААТ “Прыазёрскае-Агра”, дзе гэтыя работы на некаторых участках практычна падыходзяць да завяршэння.
Не спыняюць сельгаспрадпрыемствы і дзейнасць па ўнясенні арганікі і мінеральных угнаенняў пад сяўбу. Відавочна, што з кожным днём на веснавых палетках для вяскоўцаў спраў прыбаўляецца, і ад іх патрабуецца прыкласці ўсе намаганні, каб справіцца з пастаўленай задачай.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.