Хуткасць. Гібкасць. Творчасць.

Штогадовае пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу заўсёды выклікае непадробны інтарэс у людзей. Менавіта з яго жыхары краіны даведваюцца, у якім напрамку будзе ісці далейшае развіццё ўсіх сфер нашага грамадства, як будзе выглядаць наша дзяржава на сусветнай арэне, увогуле пасланне прэзідэнта – гэта своеасаблівы праграмны дакумент, як нам жыць. Сёлета Аляксандр Лукашэнка таксама прама і адкрыта, не хаваючы праблем, павёў размову па многіх хвалюючых пытаннях нашай жыццядзейнасці, што, зразумела, не пакінула раўнадушнымі многіх людзей. У тым карэспандэнты раёнкі пераканаліся, калі папрасілі падзяліцца сваімі думкамі жыхароў нашага горада.
OLYMPUS DIGITAL CAMERAСяргей Альвінскі,
ветэран Вялікай Айчыннай вайны:
— Я ва ўсім падтрымліваю палітыку нашага прэзідэнта. І ў сваім апошнім пасланні народу і парламенту ён сказаў нямала правільных думак. Напрыклад, у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі. Гэта сведчыць аб тым, што Аляксандр Рыгоравіч пастаянна наведвае прамысловыя прадпрыемствы і гаспадаркі, дасканала ведае, як там абстаяць справы, і што яшчэ неабходна зрабіць, каб іх палепшыць. Правільна лічыць кіраўнік дзяржавы і пра тое, што асноўнай задачай нашай палітыкі павінна быць паляпшэнне дабрабыту насельніцтва. Таму лічу разумнымі тыя прапановы і крокі, якія прэзідэнтам прадпрымаюцца па ўдасканаленні дзяржаўнага апарату, мадэрнізацыі эканомікі, цэнаўтварэння і па іншых пытаннях нашага жыцця. Калі ва ўсім гэтым мы даб’емся поспехаў, то і жыць заможней стануць людзі.

Ганна Лой,
кіраўнік народнага клуба аматараў народнай творчасці “Вечарына”:
OLYMPUS DIGITAL CAMERA— Зварот прэзідэнта прачытала ў газеце. Мяне зацікавілі многія яго палажэнні: канкрэтна, ясна пастаўлены мэты, да якіх мы павінны імкнуцца, як іх дасягнуць. Як чалавек, які не адно дзесяцігоддзе займаецца ў раёне развіццём традыцыйнай народнай культуры, абрадаў і рамёстваў, вельмі парадавалася, што прэзідэнт даручыў ураду і аблвыканкамам прыняць вычарпальныя меры па адраджэнню ўнікальных беларускіх рамёстваў і стварыць на іх базе сучасную сувенірную індустрыю. Менавіта праз патрыятычную састаўную ў беларускай культуры пастаўлена задача ствараць умовы для развіцця яе сучасных і традыцыйных напрамкаў і на гэтай аснове ўмацоўваць міжнародны патэнцыял краіны. Спадзяюся, што так у нас і будзе.
Падрыхтаваў Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.