Ва ўпартай барацьбе

447прайшлі абласныя спаборніцтвы па валейболу, у якіх прыняла ўдзел і каманда дзяўчынак 1999 года нараджэння і маладзей з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы спортаддзела. І выступілі прадстаўніцы гэтай установы даволі паспяхова: занялі другое месца сярод сельскіх раёнаў.
Усяго ў турніры бралі ўдзел шэсць каманд, дзве з якіх — гарадскія. Менавіта ім і саступілі нашы дзяўчаты, у астатніх сустрэчах яны святкавалі перамогі. Гонар раёна на спаборніцтвах адстойвалі Аліна Толкач, Настасся Толкач, Вікторыя Салавей, Алеся Рамановіч, Віталіна Катовіч, Дар’я Лукашэвіч, Марыя Леўкавец. Падрыхтавалі ж юных валейбалістак да саперніцтва трэнеры Анжэла Міронава і Алег Патапаў. Як адзначыў дырэктар спартыўнай школы Юрый Доваль, гэта даволі маладая і перспектыўная валейбольная дружына, таму больш значныя перамогі ў дзяўчынак яшчэ наперадзе, а па той самааддачы, якую яны праяўляюць на трэніроўках, можна смела казаць, што поспехі не за гарамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.