Кветкакрадам па руках

598Штогод працаўнікі КУП “Жыткавіцкі камунальнік” на гарадскія клумбы высаджваецца па некалькі тысяч штук расады самых розных кветак. Дзякуючы гэтаму старанню вуліцы райцэнтра з ранняй вясны да позняй восені зіхацяць усімі колерамі вясёлкі. Безумоўна, што, бачачы такое хараство, у прахожых уздымаецца настрой, узнікае радасць і гонар за свой родны горад. Так і хочацца сказаць: быць яму садам!

Сёлета работнікі камунальнай службы пастараліся і стараюцца ў справе азелянення Жыткавіч. Прыемна бачыць засаджаныя кветкавай расадай толькі нядаўна створаныя клумбы па вуліцы Карла Маркса, іншых месцах. Прычым праца на такіх грамадскіх кветніках кіпіць кожны дзень. Работнікі вядуць праполку клумбаў, у засуху стараюцца іх паліваць, каб расліны не загінулі пад гарачымі промнямі сонца. Па словах майстра па азеляненні Людмілы Туравец, штодня на такіх работах задзейнічаем па 13 спецыялістаў.
— Аб’ём працы немаленькі, — гаворыць Людміла Міхайлаўна. — На цяперашні час на гарадскіх вуліцах у нас маецца больш за 100 клумбаў, дзе высаджана прыкладна 20000 штук расады. Папрацавалі мы з яе вырошчваннем вельмі добра, бо маем свае ўласныя цяпліцы. Таму хапіла не толькі для патрэб прадпрыемства. Але і для іншых арганізацый.
Разам з тым спецыялісту не дае спакою адвечная “кветкавая” праблема. Не ўсе жыхары цэняць высілкі камунальнай службы раёна, накіраваныя на азеляненне горада. Несумленныя на руку грамадзяне імкнуцца за грамадскі кошт упрыгожыць свае агароды і падворкі, бессаромна вырываючы расаду з гарадскіх клумбаў.
— Мы змагаемся з гэтай праблемай, — кажа Людміла Міхайлаўна. — У тым годзе затрымалі два такіх “кветкавых” зладзеі. Але, на жаль, іх намнога больш, таму кветкі знікаць не перастаюць. Ды і сіл для барацьбы ў нас малавата, хацелася б, каб гэтай праблемай праніклася ўся грамадскасць горада і старалася даваць, так бы мовіць, па руках зладзюгам.
Безумоўна, што ў кожнага з нас, жыхара Жыткавіч, павінна балець душа за грамадскае. Усё ж грошы на яго ідуць з уласнай кішэні кожнага грамадзяніна. І не варта дапускаць, каб агульным карысталіся толькі асобныя грамадзяне. Пара адыходзіць ад прынцыпу жыцця: усё навокал калгаснае, усё навокал маё. Не ў тыя часы жывем, таму і размяжоўваць грамадскае і прыватнае пара ўжо навучыцца.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.