Нядаўна вучні Мілевіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна пабывалі ў вёсцы Ленін

Цикавая экскурсияДа гэтага часу ведалі, што пры школе працуе музей, што на тэрыторыі населенага пункта Ленін ёсць унікальныя могілкі.

У адзін з веснавых дзён мы адправіліся на школьным аўтобусе ў аграгарадок Ленін. Надвор’е спрыяльнае, настрой добры і, самае галоўнае — будучыя ўдзячныя слухачы.

Ля прыгожага вонкава аформленага дома-музея нас гасцінна сустрэла загадчыца музея, настаўнік гісторыі Ленінскай школы Людміла Міхайлаўна Таненя.

Старонкі аповеду Людмілы Міхайлаўны розныя па зместу і вельмі цікавыя, бо ўсё суправаджалася нагляднасцю: прадметы побыту, фотаздымкі, рэчы ваенных часоў і гістарычныя экспанаты. І сам музей гісторыка-краязнаўчы. Нам неаднаразова даводзілася быць у краязнаўчых музеях розных школ, таму гэта было для нас не новым. А вось гістарычная старонка не толькі зацікавіла, але і вельмі ўразіла.

З аповеду экскурсавода мы даведаліся, што мястэчка Ленін заснавана яшчэ ў 18 стагоддзі. У той жа час была збудавана царква нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Але самае цікавае, што поруч з праваслаўнымі жылі яўрэі. У іх былі свае цэрквы-сінагогі. І зноў жа ўпэўніваемся ў тым, наколькі мы, беларусы, талерантныя.

Часы вайны ўсё перакрэслілі. Цэрквы былі спалены. Захаваліся толькі фотаздымкі. Праз пошукавую работу на працягу доўгіх часоў і пры супрацоўніцтве з нашчадкамі расстраляных яўрэяў адноўлена гістарычная старонка масавага расстрэлу яўрэяў у мястэчку Ленін. Чуць аповед, як гэта адбывалася, і ўсё гэта бачыць на фотаздымках — карціна ўражлівая.

У працяг пачутаму  нас запрасілі наведаць “старажытныя могілкі”, месца, дзе былі знішчаны каля трох тысяч яўрэяў. Гэтыя могілкі адзінкавыя па ўсёй Беларусі. Такіх помнікаў не сустрэнеш нідзе: зробленыя  яны з моцнага дрэва і ўзвышаюцца не магіламі, а надпісы зроблены на еўрэйскай мове. Акрамя драўляных, ёсць і вялікая колькасць камянёў таксама з надпісамі на яўрэйскай мове. Людміла Міхайлаўна падкрэсліла, што кожную вясну на гэтыя могілкі прыязджаюць унукі і праўнукі расстраляных яўрэяў, якім цудам удалося ўратавацца ў тыя часы.

Пасля масавага знішчэння яўрэяў пачалася расправа і з мірнымі беларусамі. Іх расстрэльвалі і палілі, але ўсё роўна барацьба не спынялася. Менавіта ў Леніне была асноўная дыслакацыя партызан, менавіта адсюль на чале з Героем Савецкага Саюза В.З. Каржом пачаліся вызваленчыя аперацыі партызан.

Час не спыніць. Мяняюцца пакаленні, але жыццё не стаіць на месцы. Людміла Міхайлаўна паказала нам адноўленую царкву, новую мемарыяльную дошку і іншыя гістарычныя каштоўнасці вёскі, тым самым падкрэсліўшы, што памяць абуджае і пачуццё патрыятызму, і годнасць, і гонар за сваю малую радзіму.

Для нашай школы экскурсавод падаравала кнігу Барыса Ліфшыца “Жыццё пасля пекла” — аўтабіяграфічную аповесць  непаўнагадовага вязня гета і канцлагера. Гэта ўжо другое выданне.

Экскурсія, якая ўразіла, будзе мець працяг праз прачытанне гэтай кнігі.

І ад нас, вучняў, і ад імя нашых настаўнікаў, хочам выказаць шчырыя словы падзякі за гасціннасць, за змястоўнасць экскурсіі, ну і, канешне, за падарунак для школы загадчыцы музея Людміле Міхайлаўне Танені.

М. Катовіч, Е. Кандыбайла, Вучаніцы 9 класаМілевіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.