Такія спецыялісты як Нона Кірбай па-праву ўваходзяць у залаты фонд працаўнікоў Жыткавіцкага раёна

техники-осеменаторыКаб быць у ліку самых спрактыкаваных і старанных работнікаў сваёй сферы, Нона Васільеўна неаднаразова даказвала  выніковымі справамі на сваім вытворчым участку. Ён у яе вельмі важны і аказвае вялікі ўплыў на вынікі дзейнасці жывёлагадоўчай галіны КСУПа “Коленскае”. Менавіта на руднянскай ферме вышэйзгаданай гаспадаркі Нона Васільеўна штучна асемяняе кароў і цялушак. Атрымліваецца ў спецыяліста гэта добра, аб чым сведчаць яе вытворчыя паказчыкі. Напрыклад, за мінулы год ў разліку на сто кароў, атрымана 98 цялят.  Жанчына неаднаразова вызначалася і на раённым і абласным узроўнях, дзе яна паспяхова выступала на конкурсах прафесійнага майстэрства. Сёлетняе аналагічнае мерапрыемства для тэхніка-асемянатара з  сельгаспрадпрыемства “Коленскае” не стала выключэннем. Нона кірбай на раённым конкурсе ў чарговы раз прадэманстравала сваё майстэрства і стала лепшай сярод сваіх калег, які працуюць монацэрвікальным спосабам.

— Менавіта такія працаўніцы як Нона Васільеўна, адданыя абранай справе ўсёй душой, і павінны шчыраваць у нашай сферы, — адзначае начальнік Жыткавіцкага філіяла Гомельскага племпрадпрыемства Андрэй Кудласевіч. — І вельмі мяне радуе, што такіх прафесіяналаў у нашым раёне нямала. Яны не толькі самі вынікова выконваюць свае абавязкі, але яшчэ і шчодра дзеляцца  вопытам з маладымі калегамі, перамаглидапамагаюць апошнім дасканала асвоіць  сакрэты ў такой неабходнай для развіцця жывёлагадоўлі спецыяльнасці Састаў тэхнікаў-асемянатараў на грамадскіх фермах за апошнія гады абнавіўся амаль напалову, акрамя таго яшчэ маем патрэбу ў такіх работніках, таму надзейнае плячо вопытных і дасведчаных майстроў на цяперашні час неабходна, як паветра.

Што хочацца сказаць пра сёлетні раённы конкурс тэхнікаў-асемянатараў. Найперш тое, што як і папярэднія, ён прайшоў ва ўпартым саперніцтве, дзе і вялося змаганне паміж прадстаўнікамі гэтай прафесіі  на ўсіх этапах за кожны бал.  Па прычыне строгасці судзейства даваліся яны канкурсантам не так і проста. Толькі бездакорныя тэарэтычныя веды і практычныя навыкі дазвалялі ўдзельнікам запісаць у свой актыў чарговае ачко. Прыемна было адзначыць і вялікую колькасць канкурсантаў, якія прыехалі на мерапрыемства  без выключэння з усіх сельгаспрадпрыемстваў. Што спаборніцтва тэхнікаў-асемянатараў  з’яўляецца не радавой падзеяй для раёна, сведчыла і прысутнасць на ім галоўных спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны гаспадарак і райсельгасхарчу, ветэрынарнай станцыі, а таксама першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалая П’яўко.

Менавіта з яго наказа “ў добры шлях” і распачалася асноўная частка праграмы. Яна ўключала ў сябе два этапы. Пакуль перамаглі1адны тэхнікі-асемянатары адказвалі на тэарэтычныя пытанні, другія — дэманстравалі свае практычныя ўменні. Было добра відаць, як хвалююцца канкурсанты. Нават у самых вопытных спецыялістаў крыху дрыжэлі рукі, а на твары прысутнічала пэўная разгубленасць, калі бралі інструменты, паказвалі, як імі карыстацца, давалі  тлумачэнні на дадатковыя пытанні членаў журы.

Адметнай рысай  сёлетняга конкурсу прафесійнага майстэрства стала і тое, што на фоне такіх майстроў як Ніна Чарнушэвіч, Нона Кірбай, Наталля Зумерфельд, Алена Леўкавец. Уладзімір Якубоўскі, Кацярына Леўкавец і іншых зусім не згубілася моладзь. Канкурсанты гэтай узроставай групы ўпэўнена даказвалі, што свой хлеб яны дарэмна не ядзяць, а зарабляюць яго старанна і сумленна ў паўсядзённых клопатах. І, як засведчыла мерапрыемства, у іх дастаткова ведаў, а таксама жадання ўдасканальваць свае навыкі. Вельмі спадабалася, як выступілі Таццяна Ханеня з КСУПа “Коленскае” і Мікіта Цыганкоў з акцыянернага таварыства перамаглі2“Тураўшчына”.  Несумненна, што арганізатары мерапрыемства таксама разгледзелі патэнцыял гэтых спецыялістаў і па заканчэнні выступлення адзначылі іх спецыяльнымі дыпломамі і гра-шовымі прэміямі. Дарэчы, без узнагароды не застаўся і самы вопытны тэхнік-асемянатар раёна Кацярына Леўкавец, якая нават на заслужаным адпачынку не пакідае сваёй работы. Працуе яна на Хачэньскай малочнатаварнай ферме акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. Няхай у Кацярыны Іванаўны не такая вялікая нагрузка, як у маладзейшых калег, але сваю справу яна робіць выдатна. Напал барацьбы падчас працоўнага саперніцтва панаваў да яго самага канца. Членам журы прыйшлося добра пастарацца, каб вызначыць пераможцаў і прызёраў. Асабліва сярод тых тэхнікаў-асемянатараў, якія працуюць рэктацэрвікальным спосабам. У гэтай групе бясспрэчным лідарам стала Алена Прышчэпа з КСУПа “Бялёў”, якая за мінулы год атрымала ў разліку на сто кароў сто пяць цялят.  З гэтай гаспадаркі прызавое месца толькі ў групе спецыялістаў, што працуюць монацэрвікальным спосабам , у Ніны Чарнушэвіч. Шчодры ўраджай узнагарод конкурсу сабралі на ім спецыялісты ААТ “Тураўшчына”. Іх атрымалі з рук начальніка райсельгасхарчу Мікалая П’яўко Таццяна Дземакова, тэхнік-асемянатар знаменскай фермы, Алена Леўкавец са старажавецкай МТФ, Уладзімір Якубоўскі, які працуе на МТК  “Азяраны”.  Таксама два дыпломы ў тэхнікаў-асемянатараў акцыянернага таварыства Людзяневічы Наталлі Зумерфельд і Уладзіміра Грынеўскага.  Гэтых спецыялістаў аб’ядноўвае адно – яны прафесіяналы. Так, на сёлетнім раённым конкурсе тэхнікаў-асемянатараў перамог вопыт, але, здаецца, не за гарамі той час, калі ў такіх мерапрыемствах рэй павядзе моладзь.

Ёсць яшчэ адна добрая традыцыя ў раённага конкурсу тэхнікаў-асемянатараў – узнагароджваць не толькі яго пераможцаў і прызёраў, але і адзначаць працу звенняў па ўзнаўленню статкаў гаспадарак. Сёлета такога гонару сваім стараннем заслужылі звенні сельгаспрадпрыемства “Коленскае” (галоўны заатэхнік гаспадаркі Міхаіл Кісялёў), акцыянернага таварыства “Людзяневічы” (галоўны заатэхнік Марына Друк) і акцыянернага таварыства “Тураўшчына” (галоўны заатэхнік Сяргей Сацішур). Усё ж патрэбна прызнаць, што будучае развіццё жывёлагадоўлі,  аддача ад яе з’яўляюцца справай калектыўнай.

Апошнім штрыхам ва ўражаннях аб раённым конкурсе прафесійнага майстэрства сярод тэхнікаў-асемянатараў засталося тое, што арганізатары пастараліся зрабіць так, каб мерапрыемства ператварылася ў сапраўднае свята. Немалая заслуга ў гэтым, канечне ж. спецыялістаў Жыткавіцкага філіяла Гомельскага племпрадпрыемства і райсельгасхарчу, а таксама гаспадароў, спецыялістаў і асабіста кіраўніка ААТ “Тураўшчына” Андрэя Кузьменкі, апошнія прымалі  надзвычай гасцінна сваіх калег з іншых гаспадарак, стварылі ім усе ўмовы для плённай і паспяховай работы. Святочнаму настрою спрыяла і выступленне самадзейных артыстаў Азяранскага маладзёжнага цэнтра культуры. Таму канкурсанты павезлі з сабою да дому не толькі заслужаныя ўзнагароды, набыты вопыт, а яшчэ і добры ўзнёслы настрой.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.