Перамогі па надоях у Жыткавіцкім раёне

коровыПа выніках работы за адзінаццаць месяцаў бягучага года жывёлаводы адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына” па такім паказчыку, як надой ад адной каровы, пераўзышлі пяцітысячны рубеж. За азначаны вышэй час работнікі ферм гаспадаркі надаілі ад фуражнай  каровы па 5215 кілаграмаў малака.

Калі параўноўваць з такім жа перыядам мінулага года, то аператары машыннага даення сельгаспрадпрыемства здолелі павялічыць надой на 1325 кілаграмаў. Усяго ў акцыянерным таварыстве за адзінаццаць месяцаў валавая вытворчасць малака вырасла да леташняга перыяду на 137,6 працэнта і склала 17223,4 тоны.

Увогуле гэты год вынікова склаўся не толькі для тураўскіх працаўнікоў ферм, але і ўсёй жывёлагадоўчай галіны раёна. У прыватнасці, ад адной фуражнай каровы ў раёне надаілі з пачатку года па снежань 4447 кілаграмаў малака. Надой пацяжэў на 787 кілаграмаў. Малочнай прадукцыі на грамадскіх фермах атрымалі 37443,9 тоны. Прырост да мінулагодняга паказчыка забяспечаны на 123,7 працэнта.

Не менш паспяхова працуюць аграрыі раёна і па вытворчасці мяса. За адзінаццаць месяцаў прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы атрымана 4208,7 тоны, “плюс” да мінулагодняга ўзроўню 110,1 працэнта. Сярэднясутачных прываг жывёлаводы дабіліся ў памеры 705 грамаў. Прыбавілі па гэтым паказчыку 21 грам.

Аналіз спраў  у жывёлагадоўлі ў разрэзе гаспадарак паказвае, што кожны калектыў і па вытворчасці малака, і па вытворчасці мяса здолеў зрабіць рух наперад. Прычым, крокі некаторых гаспадарак у гэтай дзейнасці  даволі значныя. Найперш, у гэтым плане адзначым калектыў акцыянернага таварыства “Людзяневічы”.  Працаўнікі ферм сельгаспрадпрыемства ўпэўнена сёлета пераўзышлі за адзінаццаць месяцаў рубеж у чатыры тоны, надаіўшы ад кожнай грамадскай каровы па 4412 кілаграмаў малака. Прадуктыўнасць каровы павялічылася ў гэтым акцыянерным таварыстве на 641 кілаграм, валавая вытворчасць малочнай прадукцыі вырасла на 120,4 працэнта. Яе атрымана ў сельгаспрадпрыемстве 4327,8 тоны. Дарэчы, ААТ “Людзяневічы” з’яўляецца лідарам раёна па тэмпах росту валавай прадукцыі. Тут за адзінаццаць месяцаў у параўнанні з леташнім  яны забяспечаны на 106,6 працэнта.

Заслугоўвае пахвалы і праца жывёлаводаў КСУПа “Бялёў”. Па велічыні надою ад каровы ў іх другі паказчык па раёну – 4605 кілаграмаў. Па сярэднясутачных прывагах яны ўвогуле першыя – 742 грамы.  Па вышэйазначаных паказчыках яны здолелі адпаведна дабавіць 232 кілаграмы і 107 грамаў. Важным у рабоце грамадскай жывёлагадоўлі гэтага камунальнага сельгаспрадпрыемства з’яўляецца тое, што па вытворчасці малака на карову тут па году могуць выйсці на паказчык у пяць тысяч кілаграмаў.

Дзейнасць жывёлагадоўчай галіны КСУПа “Коленскае” ўжо каторы год вызначаецца стабільнасцю. І сёлета яны гэта яскрава даказалі.  Валавая вытворчасць малака па гаспадарцы за студзень-лістапад склала 4658,2 тоны, а прырост — 107,9 працэнта. Ад адной каровы надоена тут 4242 кілаграмы малака з “плюсам” да аналагічнага перыяду — 286 кілаграмаў.

На жаль, у раёне па выніках адзінаццацімесячнай дзейнасці не змаглі атрымаць надой у чатыры тысячы кілаграмаў малака ад адной каровы толькі дзве гаспадаркі. Гэта акцыянернае таварыства “Прыазёрскае-Агра” (3927 кілаграмаў) і камунальнае сельгаспрадпрыемства “Чырвоны Бор” (2909 кілаграмаў). Але, як паказваюць велічыні росту, у першым сельгаспрадпрыемстве гэта здолеюць, а вось у другім застаецца працаваць на бліжэйшую перспектыву. Падстаў і ў акцыянерным таварыстве, і ў камунальным сельгаспрадпрыемстве, каб мець добрыя вынікі  на вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, маецца дастаткова, застаецца толькі скарыстаць гэтыя наяўныя рэзервы. Дарэчы, рост паказчыкаў і па надою, і па валавай вытворчасці малака ў гэтых гаспадарках у ліку лепшых па раёну. Напрыклад, аператары машыннага даення ААТ “Прыазёрскае-Агра” здолелі  павялічыць надой ад каровы  ў параўнанні з леташнім на 534 кілаграмы, а чырванаборскія – на 384.  Ды і КСУП “Чырвоны Бор” у ліку тых гаспадарак, што змаглі значна нарасціць тэмпы росту ў параўнанні з мінулагоднім. За адзінаццаць месяцаў яны склалі 103,2 працэнта.

Канечне, дасягнутае жывё-лаводамі раёна ў гэтым годзе з’яўляецца працай не аднаго дня. іх стабільнай рабоце спрыялі многія фактары, сярод якіх патрэбна назваць такія, як рэканструкцыя старых і будаўніцтва новых фермаў, стварэнне добрай кармавой базы, поспехі ў справе ўзнаўлення дойнага статка і іншыя. але самае галоўнае, што на грамадскіх фермах маецца нямала спецыялістаў па-сапраўднаму аддадзеных абранай справе, якія на высокім прафесійным узроўні выконваюць свае паўсядзённыя абавязкі. менавіта ніжэй  і прывядзем вытворчыя здабыткі жывёлаводаў, якія задаюць тон у агульнай справе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.