З мажорнай ноты распачалі гэты год працаўнікі культурнай нівы Жыткавіцкага раёна

культура2І для гэтага ў іх нямала падстаў, пра што і засведчыў справаздачны сход, які прайшоў на гэтым тыдні. Удзел у ім прыняў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Валатоўскі. Як развівалася духоўная сфера нашага рэгіёна ў мінулым годзе, на мерапрыемстве прааналізаваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Агіевіч.

— Год для нас выдаўся насычаным на розныя знакавыя справы, — зазначыў Сяргей Віктаравіч, — культработнікі актыўна ўдзельнічалі ў такіх вялікіх грамадска-палітычных і культурных падзеях як выбары прэзідэнта краіны, святкаванне 70-гадовага юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, гадавіны з дня заснавання гарадоў Жыткавічы і Тураў, а таксама Тураўскай праваслаўнай епархіі.

Расказваючы пра мінулагоднія справы культработнікаў, кіраўнік галіны падкрэсліў, што  гэты перыяд насычаны не толькі мноствам поспехаў па ўсіх напрамках дзейнасці, але  і вынікамі не вельмі папулярнымі. Як і ў папярэднія часы, так і летась культура3сфера культуры раёна працавала ў рэжыме далейшай аптымізацыі сваёй структуры. Скажам, што такія дзеянні з аднаго боку даволі неадназначна ўспрымаюцца грамадскасцю, а з другога — праведзеныя перамены даюць магчымасць для творчага пошуку новых формаў і метадаў у рабоце іншым падраздзяленням. Прыкладам такой працы стала тое, што за мінулы год у раёне колькасць устаноў культуры зменшылася з 93 да 87, але сэканомленыя ад гэтага 250 мільёнаў рублёў былі патрачаны на стымуляванне іншых спецыялістаў, на паляпшэнне іх умоў працы.  Зразумела, такі  падыход  адыграў сваю ролю ў шматлікіх поспехах культработнікаў раёна, высілкі якіх былі скіраваны, каб найлепш ладзіць адпачынак людзей. Па словах начальніка аддзела Сяргея Агіевіча, з гэтай задачай клубныя ўстановы справіліся паспяхова, бо ўсе даведзеныя паказчыкі выканалі і перавыканалі. Больш было дадзена канцэртаў, праведзена розных іншых мерапрыемстваў. культура1Тут хочацца прывесці ўсяго адзін прыклад:  429 аматарскіх аб’яднанняў  для дарослых і 198 дзіцячых, што маюцца пры клубах, наведалі адпаведна амаль пяць тысяч і больш за дзве тысячы чалавек. Плённа спрацавалі культработнікі і па аказанню платных паслуг насельніцтву. План па прыцягненню пазабюджэтных сродкаў перавыканалі на 122 працэнты. Словы ўдзячнасці за працу ад кіраўніка галіны на сходзе прагучалі ў адрас многіх калектываў: Жыткавіцкага гарадскога цэнтра і Тураўскага гарадскога дома культуры, раённага цэнтра фальклору, Тураўскага і Жыткавіцкага аўтаклубаў, Ленінскага МЦК, цэнтральнай раённай бібліятэчнай сістэмы, музычных школ, Тураўскага краязнаўчага музея і многіх іншых. Увогуле раённая культура валодае магутным творчым кадравым патэнцыялам. На цяперашні час у гэтай сферы працуе паўтысячы чалавек, якія ствараюць нам добры настрой і адпачынак, адстойваюць гонар раёна на розных абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсах, а таксама мерапрыемствах. Нельга не адзначыць, што за мінулы год у культурнай галіне рэгіёна скарацілася цякучасць кадраў, пастаянна праяўляўся клопат пра павышэнне прафесійнага майстэрства спецыялістаў. Дарэчы, на сходзе найбольш паспяховыя работнікі былі адзначаны заслужанымі ўзнагародамі рознай вартасці.

Важнай састаўной у дзейнасці аддзела з’яўляліся і ідэалагічны накірунак, і  праца з моладдзю. У гэтым плане вынікова працавалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы, якія падчас сустрэч з насельніцтвам падрабязна і пераканаўча тлумачылі людзям найбольш значныя палажэнні дзяржаўнай палітыкі, вывучалі праблемы жыхароў рэгіёна. Праяўляўся клопат і пра бяспеку працаўнікоў на вытворчасці. У гэтым накірунку працавала мабільная група райвыканкама. Пытанні занятасці моладзі, арганізацыі яе адпачынку, патрыятычнага выхавання, работа з цяжкімі падлеткамі і маладымі спецыялістамі і іншае – усё гэта крокі, якія прымаліся ў рэгіёне па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. І ў гэтую працу работнікі культуры здолелі ўнесці нямала навізны. Праблемай, над якой патрэбна працаваць, па словах Сяргея Агіевіча, тут з’яўляецца нізкая актыўнасць працуючай моладзі. Менавіта прыцягненне яе  да ўдзелу ў культурным і грамадскім жыцці з’яўляецца задачай першаступеннай, прычым, на бліжэйшы час.

Бягучы год для культработнікаў з’яўляецца годам асаблівым. У краіне ён праходзіць менавіта пад знакам культуры. Таму начальнік аддзела Сяргей Агіевіч і намеснік старшыні райвыканкама Леанід Валатоўскі, ставячы новыя задачы, былі адзінадушнымі: сёлета патрэбна спрацаваць яшчэ лепей, павялічваць не толькі колькасць праводзімых мерапрыемстваў, але і павышаць іх якасць. А гэта непасрэдна залежыць ад работнікаў устаноў. Як вынікала з выступлення дырэктара Ленінскага маладзёжнага цэнтра культуры Людмілы Чопчыц і кіраўніка Жыткавіцкай дзіцячай бібліятэкі, якія падзяліліся з прысутнымі ў зале сваім вопытам работы, напрацовак і патэнцыялу для новых спраў хапае.

Закончылася мерапрыемства па традыцыі культурнай праграмай, падчас якой з канцэртнымі нумарамі выступілі самадзейныя артысты Жыткавіцкага аўтаклуба, народнага калектыву “Вечарніца” і Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Тураўскі народны хор”. Дарэчы, і канцэрт, а таксама выстава вырабаў дыкаратыўна-прыкладной творчасці, што былі прымеркаваны спецыяльна да справаздачнага мерапрыемства,  сталі яшчэ адным пераканаўчым доказам паспяховасці працы культурнай галіны нашага раёна. А гэта добры знак усім нам, што новыя поспехі не за гарамі.

Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.