Жыткавіцкі тавар, кітайскі купец

китайцы и медДаволі насычаным быў аднадзённы візіт у наш раён прадстаўнікоў міжнароднай гандлёвай кампаніі NanjingJuCangJiuInternationalTtageCo з горада Нанкін Кітайскай народнай рэспублікі. Замежныя госці ў суправаджэнні старшыні раённага Савета дэпутатаў Ніны Рамановіч, першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Мікалая П’яўко іншых службовых асоб наведалі некалькі вытворчых і культурна-гістарычных аб’ектаў Жыткаўшчыны. Кітайскую дэлегацыю найперш цікавіла тэхналогія вытворчасці мёду ў ДЛГУ “Жыткавіцік лясгас”. Менавіта з пчальніка гэтай лесагаспадарчай установы пачалося знаёмства замежных гасцей з нашым рэгіёнам.
Жаданне кітайскіх бізнесменаў пазнаёміцца, як на Палессі атрымліваюць натуральны мёд, у першую чаргу, падагравалася камерцыйным інтарэсам. Яны мелі сур’ёзныя намеры прыдбаць партыю гэтага каштоўнага прадукту для сваёй кампаніі. Таму з непадробнай цікаўнасцю ўнікалі ва ўсе працэсы, падрабязна распытвалі, як яны арганізаваны. Даволі змястоўная размова адбылася ў доміку пчаляра, дзе для гасцей арганізавалі дэгустацыю мёду. Ім прадстаўнікі кампаніі ласаваліся з вялікім задавальненнем, але і за такой прыемнай справай не забываліся, што яны на працы. Таму на пастаўленыя пытанні гаспадары ледзь паспявалі адказваць. Асноўная маса іх была адрасавана пчаляру лясгаса Віктару Якімовічу. Прадстаўнікі Кітая цікавіліся, з якіх меданосаў мёд карыснейшы, колькі вулляў маецца на пасецы, які агульны збор прадукту, у чым ён прадаецца, і многім іншым. Агледзелі яны і пчальнік. Агульнае ўражанне ў гасцей ён пакінуў самае прыемнае, тым больш што гаспадары падаравалі ім сувеніры.
Таксама наведаліся замежныя госці ў старажытны Тураў, дзе пабывалі на мясцовым малочным камбінаце, а таксама на гістарычных мясцінах гэтай старажытнай зямлі. Магчыма, што ў хуткім часе наш тавар кітайскія купцы прэзентуюць у сябе на радзіме. Усё ж яны вельмі красамоўна праявілі жаданне, каб найхутчэй падпісаць кантракты. Дарэчы, Жыткаўшчына не адзіны рэгіён гомельскай вобласці, які зацікавіў прадстаўнікоў з горада Нанкіна.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.