Святочнымі мерапрыемствамі адзначылі ў райцэнтры Дзень абаронцаў Айчыны

митинг к 23-муСвяточнымі мерапрыемствамі адзначылі ў райцэнтры Дзень абарон-цаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Спачатку прадстаўнікі ўлады і грамадскасці аддалі даніну павагі воінам Чырвонай Арміі і партызанам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ля іх помніка адбыўся ўрачысты мітынг. Са святам усіх прысутных павіншаваў старшыня райвыканкама Дзмітрый Гайкевіч. Кіраўніком раёна было падкрэслена, што беларускі народ на працягу многіх стагоддзяў мужна бараніў сваю Бацькаўшчыну ад захопнікаў. Менавіта ў гэтай барацьбе за волю фарміраваліся лепшыя традыцыі беларускай арміі, якая і сёння гатовая даць годны адпор любому агрэсару. Таму словы «армейская служба», «патрыятызм», «любоў да Радзімы» для кожнага мужчыны маюць асаблівы, знакавы сэнс. Менавіта для таго, каб наша краіна цяпер жыла ў міры і спакоі, ахвяравалі беларусы жыццём у час ваеннага ліхалецця, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак у іншых дзяржавах. Таму па праву 23 лютага можна лічыць Днём мужнасці і самаахвярнасці. Аб гэтым нагадаў прысутным і ветэран Узброеных Сіл Віктар Партнягін.
Нізка схілілі галовы падчас хвіліны маўчання ў памяць аб загінуўшых воінах жыткаўчане. Пасля чаго былі ўскладзены да помніка вянкі і кветкі. Не быў забыты і подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ля альтанкі ў гонар іх мужнасці таксама заіскрыліся чырванню гваздзікі.
Урачыстасці ў гонар абаронцаў Айчыны мелі працяг у гарадскім цэнтры культуры. Тут сіламі выкладчыкаў, выхаванцаў і выпускнікоў Жыткавіцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Уладзіміра Будніка быў дадзены святочны канцэрт. Парадавалі ўсіх прысутных не толькі цудоўнымі музычнымі нумарамі, але і цёплымі словамі віншаванняў, што выказалі мужчынам старшыня райсавета дэпутатаў Ніна Рамановіч і ваенны камісар Сяргей Петруненка.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.