З пачатку бягучага года працаўнікі ферм раёна ўпэўнена нарошчваюць вытворчасць малака

корова молокоЗа два месяцы надоена ад адной каровы 626 кілаграмаў сырадою, што на 44 кілаграмы больш чым было на такі ж час летась. Валавы надой за вышэйазначаны перыяд склаў 6464,2 тоны, або 105,2 працэнта больш мінулагодняга.
Найбольшую прыбаўку за два месяцы па вытворчасці малака забяспечылі жывёлаводы КСУПа “Чырвоны Бор” – 117,6 працэнта. Надой ад каровы за гэты час на мясцовых грамадскіх фермах вырас на 73 кілаграмы. Але нягледзячы на самы высокі рост па раёну, у чырванаборцаў гэты паказчык адзін з найменшых – 491 кілаграм. На ўзроўні сярэднераённага паказчыка па надою ад каровы працуюць аператары машыннага даення ААТ “Дзякавічы”. У акцыянерных таварыствах “Людзяневічы”, “Прыазёрскае-Агра” і камунальным сельгаспрадпрыемстве “Коленскае” за два месяцы ад каровы надаілі адпаведна па 754, 717 і 757 кілаграмаў малака. Прычым, у дзвюх першых гаспадарках спрацавалі з “плюсам” да мінулагодняга ўзроўню. Лідарамі ж па надоях за два месяцы з’яўляюцца працаўнікі ферм ААТ “Тураўшчына” і КСУПа “Бялёў”. У гэтых сельгаспрадпрыемствах ад кожнай каровы атрымалі па 889 і 814 кілаграмаў малака адпаведна. Дарэчы, у акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” здолелі павялічыць гэты паказчык на 50 кілаграмаў, а ў камунальным сельгаспрадпрыемстве “Бялёў” – на 68.
Што тычыцца валавай вытворчасці малака, то адчувальныя прыбаўкі па ёй атрымалі жывёлаводы КСУПа “Бялёў” (109,8 працэнта), ААТ “Людзяневічы” (105,7 працэнта) і ААТ “Тураўшчына” (102,9 працэнта).
Па прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы аграрыі раёна за студзень-люты бягучага года спрацавалі не так плённа. На жаль, калі параўноўваць з мінулагоднім узроўнем, то цяперашняе дасягненне да яго складае толькі 95 працэнтаў. Сярэднясутачныя прывагі ўпалі на 95 грамаў і склалі за два месяцы 629 грамаў. Усяго атрымана на вырошчваннні 699,9 тоны прываг. Сярод гаспадарак, дзе жывёлаводам удалося нарасціць у параўнанні з леташнім перыядам вытворчасць мяса, акцыянерныя таварыствы “Людзяневічы” (103,1 працэнта), “Тураўшчына” (102,8 працэнта) і камунальнае сельгаспрадпрыемства “Бялёў” (100,2 працэнта). Самыя вялікія сярэднясутачныя адвагі на грамадскіх фермах сёлета ў параўнанні з мінулагоднім аналагічным перыядам атрымалі жывёлаводы аддзялення “Хлупін” РСУП “Ляскавічы” (-288 грамаў) ААТ “Тураўшчына” (-136 грамаў) і КСУПа “Чырвоны Бор” (-99 грамаў). Найвышэйшыя сярэднясутачныя прывагі на вырошчванні буйной рагатай жывёлы маюць за вышэйазначаны час жывёлаводы акцыянерных таварыстваў “Прыазёрскае-Агра” (739 грамаў) і “Людзяневічы” (717 грамаў).
Рэальны стан спраў, што склаўся на цяперашні час з вытворчасцю жывёлагадоўчай прадукцыі ў сельгаспрадпрыемствах, сведчыць, што працаўнікам грамадскіх ферм рэгіёна ёсць яшчэ да чаго імкнуцца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.