Якасць задавальняе

Падчас бягучай кормаздабываючай кампаніі спецыялісты Жыткавіцкай раённай ветэрынарнай станцыі ажыццяўляюць строгі кантроль за якасцю назапашваемых кармоў. Першыя вынікі праведзеных лабараторных даследаванняў сведчаць: якасць сенажу і сена ў траншэях і пад павецямі здавальняючая.
Як расказалі ў райветстанцыі, з пачатку сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі для лабараторных даследаванняў узяты сямнаццаць проб сенажу і восем сена, адпаведна ў пяці і чатырох гаспадарках. Аналізы сянажнай масы і сена на ўтрыманне ў іх караціну і сухога рэчыва, паказалі, што і першы, і другі віды травяністага корму адпавядаюць першаму класу. У норме ў даследаваных кармах знаходзяцца і нітраты з нітрытамі.
Яшчэ адзін экзамен нарыхтаваныя на зімоўку жывёле сянаж і сілас пройдуць непасрэдна перад пачаткам скармлівання. Менавіта не пазней чым за два тыдні да гэтага ветэрынарнай службай будуць праведзены ўсе неабходныя даследаванні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.