Дапамаглі і суседзям

УборкаПрацаўнікі КСУПа “Коленскае” сёлета  даволі паспяхова вядуць уборку збажыны на грамадскіх палетках. Практычна жніво ў гаспадарцы падыходзіць да завяршэння,  але мясцовыя хлебаробы не паставілі камбайны на прыкол, а накіраваліся дапамагаць  суседзям.

Дзевяць  камбайнавых экіпажаў на сваіх збожжаўборачных машынах з вышэйзгаданай гаспадаркі плённа працавалі не адзін дзень на палетках каласавых у камунальным сельгаспрадпрыемстве “Бялёў”. Менавіта стараннасць коленскіх механізатараў і вадзіцеляў дазволіла і бялёўскім хлебаробам вынікова правесці жніво. Тым больш што збажына  на мясцовых землях аддзячвала добрым ураджаем – з аднаго гектара намалочвалі па 31,9 цэнтнера зерня. Таксама тры камбайнавыя экіпажы з КСУПа “Коленскае” працягнулі руку партнёрства і земляробам акцыянернага таварыства “Людзяневічы”.

Варта сказаць і аб сёлетніх намалотах працаўнікоў КСУПа “Коленскае” на ўласных палетках. Яны ж у параўнанні з леташнім даволі нядрэнныя. Валавы збор зерня па гаспадарцы склаў амаль тры з паловай тысячы тон. Важкі ўклад у гэтую высакародную справу ўнеслі такія механізатары і вадзіцелі як Мікалай Жук, Юрый Сакула, Мікалай Хільман, Мікалай Дамарад, Міхаіл Жыткавец, Сяргей Кароткі і іншыя.

Хлебаробская ўзаемавыручка — даволі пашыраная справа на жніве ў нашым раёне. Рука дапамогі была працягнута і работнікам КСУПа “Чырвоны Бор”, дзе працавалі камбайнеры з ААТ “Тураўшчына” і “Жыткавічыхімсервіс”. Менавіта агульнымі намаганнямі і цяжэе агульнараённы каравай. Зараз яго вага складае 37143 тоны. Каласавыя хлебаробы жыткаўшчыны па стану на 16 жніўня ўбралі на 79 працэнтах плошчаў.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.