Дзеля прымнажэння зялёнага багацця: да “Тыдня лесу-2018” рыхтуецца Жыткавіцкі лясгас

Сёлета рэспубліканская акцыя пройдзе з 14 па 21 красавіка.

Яе мэта – узнаўленне насаджэнняў, пашкоджаных праз масавае распаўсюджванне насякомых-шкоднікаў. Унесці свой уклад у высокародную справу можа кожны жадаючы, дзеля гэтага варта заявіць пра сваё жаданне быць валанцёрам. Да ўдзелу ў мерапрыемствах запрашаюцца працоўныя калектывы, моладзь, грамадскія арганізацыі.

На працягу тыдня плануецца не толькі стварыць новыя плантацыі дрэў, але і навесці парадак у царстве Берандзея. Дарэчы, добраахвотная акцыя праводзіцца не першы год. Летась дзякуючы ёй дзялянкі прыраслі на плошчы 24, 4 гектара, яшчэ на 9 тысячах дапоўнены. Сіламі 290 чалавек таксама было добраўпарадкавана 16 аб’ектаў.

Святлана ШАКАЛЯН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.