У раёне на дзявятае красавіка пасеяна 534 гектары ранніх зерневых і зернебабовых культур.

Усяго ж іх запланавана бягучай вясной размясціць на 4680 гектарах.

Высокія тэмпы сяўбы забяспечваюць земляробы КСУПа “Коленскае”. У гаспадарцы гэтая работа вядзецца на другой палове плошчаў. Ні на гадзіну не спыняецца дзейнасць пасяўных агрэгатаў і ў акцыянерным таварыстве “Людзяневічы”. Тут насенне яравых зерневых заштукавана ў глебу больш як на двухстах гектарах. Таксама пасяўныя работы  распачаліся ў КСУПах “Бялёў”, “Чырвоны Бор” і ААТ “Прыазёрскае-Агра”.

Усяго ж бягучай вясной аграрыям раёна неабходна засеяць 21115 гектараў. Для гэтых мэт у сельгаспрадпрыемствах падрыхтавана ўжо 1277 гектараў глебы.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.