Найноўшым сучасным абсталяваннем папоўнілася цэнтральная раённая бальніца

На сродкі дабрачыннага нямецкага таварыства “Дзеці з Жыткавічаў. Дапамога пасля Чарнобыля” набыты праграмнае забеспячэнне для холтэраўскага апарата, па два кардыёманіторы і шпрыцавыя помпы, што перададуць у аддзялення рэанімацыі і пара рэдуктараў-інгалятараў кіслародных, якімі аснасцяць брыгады хуткай дапамогі. Гэтыя падарункі ўстанове аховы здароўя перадалі старшыня нямецкага фонду Штэфан Цэйфус разам са сваімі таварышамі.

Агульная сумма ахвяраванняў склала восем тысяч еўра. І гэта далёка не першыя падобныя прэзенты. Мінулай вясной медыкі атрымалі абсталявання на сем тысяч еўра. За 27 гадоў паміж Жыткаўшчынай і Вольбахам склаліся трывалыя сяброўскія адносіны. Замежнае аздараўленне за гэты час прайшлі 1840 беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак, у раён адпраўлена з гуманітарным грузам 64 канвоі. Нямецкі бок таксама падтрымлівае сем’і з цяжкахворымі дзецьмі, многіх нашых студэнтаў.

Работа па пошуку спонсараў не спыняецца ні на хвіліну, адзначыў кіраўнік таварыства. Дзеля таго, каб аказваць дапамогу нашаму рэгіёну, члены фонду таксама арганізуюць розныя акцыі, якія дазваляюць зарабляць грошы. Паводле слоў гасцей з Германіі, падтрымка жыхароў Беларусі стала дзеля іх ужо патрэбай.

Дзякуючы за неабыякавасць да патрэб ЦРБ, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Надзея Пракаповіч падкрэсліла, што атрыманае абсталяванне будзе спрыяць паляпшэнню дыягностыкі пацыентаў на месцы і іх далейшаму лячэнню.

Святлана ШАКАЛЯН,

фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.