У Жыткавiчах стартуе чарговая прызыўная кампанія

Люты з’яўляецца месяцам, калі традыцыйна стартуе чарговая прызыўная кампанія. Завершыцца яна ў маі. Паспяховасць гэтага дзяржаўнага мерапрыемства залежыць не толькі ад зладжанай і арганізаванай работы супрацоўнікаў раённага ваеннага камісарыята, але і ад свядомасці і адказных адносін саміх юнакоў, якім прыйшоў час  уліцца ў армейскія рады. Ад апошніх для гэтага шмат не патрабуецца. Хлопцы! Калі вам васямнаццаць гадоў, і вы зарэгістраваны на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна, а таксама не маеце права на адтэрміноўку ад прызыву, гэтая інфармацыя для вас. Грамадзянне, што падлягаюць прызыву на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве, якія па нейкіх прычынах не атрымалі асабістыя павесткі аб яўцы на згаданыя мерапрыемствы, павінны з’явіцца да 31 мая ў ваенны камісарыят Жыткавіцкага раёна па адрасу: горад Жыткавічы, вуліца Пралетарская, дом 1. Пры сабе юнак павінен мець дакументы – пасведчанне асобы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.