Мінулы год для ДЭУ-48 быў даволі насычаны на вытворчыя задачы

І ў першую чаргу, гэта звязана з рэканструкцыяй моста праз прыпяць, што знаходзіцца на абслугоўваемай арганізацыяй аўтатрасе Жыткавічы — Давыд-Гарадок. І з тымі аб’ёмамі, якія былі даведзены жыткавіцкім дарожнікам, яны справіліся паспяхова.

Пра аўтамабільныя магістралі спецыялісты ДЭУ-48 клапоцяцца круглы год, у любое надвор’е і час сутак. Задача адна — забяспечыць безаварыйны праезд. Летась для гэтага выканалі розных работ на суму 3346 тысяч рублёў, у 2017 гэтая лічба складала толькі 2461 тысячу рублёў. Семдзясят чатыры тысячы рублёў атрымана прыбытку, які таксама павялічыўся.

Не меней значныя задачы па абслугоўванні і рамонту дарог запланаваны  і на год бягучы. У прыватнасці, жыткавіцкія дарожнікі нацэлены пакласці асфальт на паўтара кіламетрах трасы Мінск — Мікашэвічы, правесці двайную павярхоўную апрацоўку  пяці кіламетраў палатна на шляхах Жыткавічы — Давыд-Гарадок, і  Гомель — Кобрын на 2,5  км. Рамонт двух мастоў, укладка новага асфальту, абустройства аўтамабільнай стаянкі будуць выкананы на пад’ездзе да горада Петрыкава. Па словах кіраўніка арганізацыі сяргея Уткіна, калектыў здольны асіліць і значна большыя аб’ёмы, але ёсць праблемы з фінансаваннем работ, таму пастаянна ён знаходзіцца ў пошуку дадатковых заробкаў. Станоўча ацэньвае начальнік і мінулагоднія старанні сваіх падначаленых. А гэта найлепшае сведчанне, што калектыў дарожнікаў дзеяздольны, высокапрафесійны і можа справіцца з любымі планамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.